Аб кантактах з кіраўніцтвам Расіі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу

з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталляй Качанавай, якая раней працавала на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хацеў бы дэталёва абмеркаваць пытанні функцыянавання Адміністрацыі Прэзідэнта. Наталлю Качанаву ён павіншаваў з выбраннем на высокую пасаду. “Папрасіў бы вас не расслабляцца, таму што абавязкаў у вас і па ранейшых службовых абавязках будзе дастаткова (я іх ужо анансаваў). Асабліва Мінск (Наталля Качанава курыруе работу ў сталіцы ў якасці ўпаўнаважанага Прэзідэнта. — Заўвага БелТА). І Ігару Пятровічу трэба будзе дапамагаць у тым плане, каб ён увайшоў у курс справы хутчэй”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У сувязі з гэтым ён заўважыў, што з 25 снежня па 10 студзеня — перыяд розных свят і прымеркаваных да іх мерапрыемстваў: “Гэта суцэльныя мерапрыемствы. Практычна кожны дзень з удзелам Прэзідэнта”. “Больш таго — мы цяпер размаўлялі з прэм,ер-міністрам Расіі. І дамовіліся, што, акрамя ўсяго іншага, недзе ў пераднавагоднія дні (не ведаю, як у нас атрымаецца тут, унутры краіны, у сувязі з маім графікам, і ў іх жа свой графік, таксама ўрачыстасці гэтыя) мы недзе сустрэнемся. І не толькі з Прэзідэнтам Расіі, але зможам зверыць гадзіннікі і з прэм’ер-міністрам. Ёсць пытанні, якія датычацца нашых урадаў. І я хацеў бы на пэўныя тэмы, каб гэта размова з Дзмітрыем Анатоль-евічам (Мядзведзевым. — Заўвага БелТА) адбылася”, — заявіў беларускі лідар. “Ён з задавальненнем згадзіўся, што мы недзе сустрэнемся, знойдзем момант. Кажа, нават і ў Мінск можа прыехаць. Думаю, мы знойдзем месца, дзе сустрэцца. Магчыма, яшчэ давядзецца пасля 20-га (снежня. — Заўвага БелТА) сустрэцца і з Прэзідэнтам Расіі, каб ужо канчаткова расставіць кропкі над “і” па важнейшых пытаннях функцыянавання дзвюх дзяржаў і, галоўнае, нашых эканомік”, — дадаў Прэзідэнт.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.