Для міждзяржаўных кантактаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь і Швейцарыя зацікаўлены ў павышэнні ўзроўню і інтэнсіўнасці міждзяржаўных кантактаў. Размова аб гэтым ішла 12 снежня ў Берне ў час чарговага раўнда палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. Мерапрыемства прайшло ў час візіту ў Швейцарыю намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі. Швейцарскую дэлегацыю ўзначаліла намеснік дзяржаўнага сакратара Федэральнага дэпартамента замежных спраў Крысціна Марці Ланг. Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў, уключаючы стан і перспектывы далейшага развіцця палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навуковага, гуманітарнага, консульскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, у сферах абароны правоў чалавека і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.