Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 13 прадстаўніц нашага раёна (дапоўнена).

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 09.12.2019

Сёння ў раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўзнагароджванню 13 прадстаўніц нашага раёна ордэнам Маці. Гэтай узнагароды ўдастойваюцца жанчыны, якiя нарадзiлi i выхавалi пяць i больш дзяцей.


На гэты раз ордэн атрымалі шматдзетныя маці з самых розных куткоў Нясвіжчыны — як гараджанкі, так і жыхаркі Амлынцаў, Астровак, Гарадзеі, Грускова, Друцкаўшчызны, Вялікай Лысіцы, Сейлавіч, Снова. 

Адкрыў мерапрыемства старшыня райвыканкама Аляксандр Ломскі. Ён цёпла вітаў віноўніц урачыстасці.

— Ордэн Маці — высокая дзяржаўная ўзнагарода, якая сведчыць аб пашане і падтрымцы ў нашай краіне шматдзетных маці. Даць жыццё дзіцяці, выхаваць яго годным грамадзянінам краіны — вялікае прызначэнне жанчыны. А паставіць на ногі пяць і больш дзяцей, выхававаць у іх вышэйшыя маральныя якасці — сапраўдны жаночы подзвіг, які заслугоўвае высокага знака мацярын-скай доблесці, — падкрэсліў Аляксандр Зяноўевіч. — Такія мамы — гонар нашага раёна і краіны ў цэлым. На вашым прыкладзе ўмацоўваецца аўтарытэт інстытута сям’і, якому ў Рэспубліцы Беларусь надаецца самая пільная ўвага: павышаецца памер дапамогі па доглядзе дзіцяці, рэалізуецца праграма сямейнага капіталу, многае робіцца для павышэння якасці адукацыі, медыцыны і сацыяльных паслуг.

Сёння ў нашым раёне пражывае 561 шматдзетная сям’я, 71 мама ўдастоена ордэна Маці. Гэта накладвае на нас сур’ёзныя абавязкі. Падтрымка мацярынства і дзяцінства, забеспячэнне годнага ўзроўню і якасці жыцця сям’і ўваходзіць у лік галоўных прыярытэтаў нашай працы. І гэтыя намаганні прыносяць вынікі: колькасць шматдзетных  сем’яў на Нясвіжчыне расце.

Старшыня райвыканкама таксама адзначыў, што гэта сустрэча — яшчэ і нагода для таго, каб выказаць шматдзетным маці словы ўдзячнасці за вялікую працу, любоў і душэўную шчодрасць. Пажадаў ім моцнага здароўя, сямейнага цяпла, радасных падзей у жыцці і бясконцай любові родных і блізкіх.

Пасля ўручэння ўзнагарод адбыўся канцэрт, падрыхтаваны творчымі работнікамі РЦК. Шмат добрых і шчырых слоў было сказана пра кожную з прысутных жанчын. Пазнаёміцца з імі мы прапануем у нашым фотарэпартажы.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!