Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Беларускія вячоркі вяртаюцца

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 4

Пост опубликован: 02.01.2020

Рака пачынаецца з ручаёў, дрэва расце з каранёў, чалавечая вартасць і годнасць нараджаюцца з глыбокай адданасці Радзіме, з ведання яе гісторыі і культуры. Аб тым, як некалі жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі, сучаснае пакаленне ведае няшмат. Каб аднавіць беларускія традыцыі, нагадаць пра самабытнасць нацыянальнай культуры ў Саскаліпкаўскім дзіцячым садзе адбыліся сапраўдныя беларускія вячоркі.
Музычная зала была аформлена ў выглядзе беларускай хаткі: з печчу ў цэнтры, з ткацкімі і глінянымі вырабамі, вышыванкамі, ручнікамі, посцілкамі. Дзеці апрануліся ў беларускае адзенне, што надало вячоркам асаблівы каларыт.
На працягу ўсяго мерапрыемства выконваліся беларускія песні, танцы, гучалі прыпеўкі, праводзіліся беларускія народныя гульні, адгадваліся загадкі, успаміналіся народныя прыказкі і прымаўкі. Так дзеці і іх бацькі даведаліся шмат цікавага і разнастайнага, пазнаёміліся з традыцыяй беларускіх вячорак, дакрануліся да гісторыі свайго народа.
Свята атрымалася эмацыянальным і яркім. Такія мерапрыемствы накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхоўваюць у дзяцей пачуццё павагі да роднай культуры, прыцягваюць увагу да нацыянальных традыцый, дапамагаюць дзецям дакрануцца да спадчыны, адчуць сябе часцінкай сваёй зямлі, свайго народа.
Рыта МАЦКЕВІЧ, выхавацель дашкольнай адукацыі
ДУА «Саскаліпкаўскі дзіцячы сад».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!