Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Экалогія

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку стартаваў у Беларусі. Яго арганізатарам выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Творчае спаборніцтва праводзіцца ў дзвюх узроставых групах — ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў. Кожная работа павінна суправаджацца інфармацыйным лістом удзельніка. У ім пазначаюцца ўстанова адукацыі, прозвішча, імя і ўзрост аўтара, паштовы адрас і кантактны тэлефон. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.
Конкурс праходзіць па 1 мая ў тры этапы. На першым (па 1 сакавіка) вызначаюцца лепшыя работы на раённым і гарадскім узроўнях. С 2 сакавіка па 1 красавіка выберуць лепшыя малюнкі на абласным узроўні. Вынікі конкурсу ў цэлым падвядуць 2 красавіка — 1 мая. У кожнай узроставай групе вызначаць тройку пераможцаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!