Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Ранішнік для грамадзян пажылога ўзросту

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Напярэдадні Новага года ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было весела і шумна.

У зале панаваў добры настрой, гучалі музычныя кампазіцыі і пранікнёныя вершы, звонкія галасы пажылых людзей і гучныя апладысменты. Актыўныя несвіжане, забыўшыся на ўсе хатнія клопаты, свае праблемы і хваробы, пагрузіліся ў свет чараўніцтва і казкі. Навагоднюю забаўляльную праграму “У госці да Новага года” для іх падрыхтавалі валанцёры атрада “Эра міласэрнасці” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа і спецыялісты аддзялення. Гасцей свята чакала маляўнічае прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, сімвалаў адыходзячага і надыходзячага года — Свінкі і Мышаняці.

Прывітальныя словы гучалі ад дырэктара Цэнтра Наталлі Корсак і яе намесніка Алы Тронца, загадчыка аддзялення Наталлі Дзігмунтовіч. Яны павіншавалі гасцей з надыходзячым Новым годам і Калядамі, ад душы пажадалі ўсім здароўя, сямейнага цяпла, дабрабыту і даўгалецця. А Дзед Мароз са Снягуркай раздалі падапечным аддзялення навагоднія падарункі. Завяршылася ж свята гарачым кубачкам гарбаты і салодкімі пачастункамі.

Аксана ГРОХ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!