Туманна, без ападкаў і да +5 °С

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

На бліжэйшыя некалькі дзён сіноптыкі не перадаюць змяненняў у надвор’і: будзе пахмурна, часам з дажджамі, туманам і “плюсам” на слупку тэрмометра.


Сёння, 14 студзеня, раніцай магчымы невялікі дождж. На працягу дня — пахмурна і туманна. Будзьце пільнымі на дарозе! Вецер — заходні — да 4 метраў за секунду. Удзень — 2…3 градусы вышэй за нуль, ноччу — каля +1 °С.
У сераду ападкаў не чакаецца, але так жа — суцэльна воблачна. Паўднёва-заходні вецер складзе 5 — 7 м/с. Дзённая тэмпература — +2…+5 °С, уначы — 1…3 градусы цяпла.
Воблачна з невялікімі праясненнямі перадаюць спецыялісты ў чацвер, 16 студзеня. Абыдзецца без дажджу і снегу. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. +2…+3 °С чакаецца ўдзень, ноччу — каля 0 °С.
Не прагназуецца ападкаў і ў пятніцу, 17 студзеня. У другой палове дня магчымы туман. Удзень — 0…+1 °С. Вецер — пераменных напрамкаў —да 5 м/с. Уначы — -1 °С.
Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.
“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.