Восень працягваецца. Што кажуць сіноптыкі?

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Надвор’е, якое адпавядае поздняй восені, працягне панаваць на тэрыторыі раёна і рэспублікі далей.

Сёння, 24 студзеня, чакаецца воблачнае і дажджлівае надвор’е, магчымы мокры снег. Вецер — моцны, заходні — да 9 м/с, парывы — да 14. Удзень — каля 2 градусаў вышэй за нуль. Ноччу — +1…+2 °С.

У суботу захаваецца пахмурнасць, але ападкаў сіноптыкі не перадаюць. Вецер будзе такі ж моцны, як і ў пятніцу. Дзённая тэмпература — +1…+3 °С, уначы — +1…+2 °С.

Нядзеля будзе воблачнай і без дажджу і снегу. Заходні вецер — 6 — 8 м/с. Удзень  — 1…2 градусы са знакам “+”, ноччу — каля 0 °С. Не прагназуюцца ападкі і ў панядзелак, 27 студзеня. Надвор’е — па-ранейшаму пахмурнае без праясненняў.  Вецер — пераменных напрамкаў. +1…+2 °С  — удзень і каля +1 °С — уначы.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.