Сярэдзіна лютага. Сіноптыкі абяцаюць да 8 градусаў цяпла

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 28
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння, 14 лютага, сіноптыкі перадаюць воблачнае без праясненняў надвор’е. Раніцай — туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Ападкаў не прагназуецца. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 5 м/с. Удзень — 0…+2 °С, ноччу — ад -3 да 0 °С.

У суботу — таксама суцэльна воблачна, без дажджу і снегу. Вецер — пераменных напрамкаў — да 7 м/с. Дзённая тэмпература складзе 2…4 градусы вышэй за нуль, уначы — каля 0 °С.

16 лютага, у нядзелю, у другой палове дня — ападкі ў выгля-дзе дажджу. Надвор’е — хмарнае. Паўднёва-заходні вецер — 7 — 9 м/с, парывы — да 14. Удзень — +3…+4 °С, ноччу — 5…6 градусаў са знакам “+”.

У панядзелак, па дадзеных спецыялістаў, чакаецца яшчэ больш цёплае надвор’е: удзень — 6…8 цяпла. Першая палова дня будзе дажджлівай. Вецер — паўднёва-заходні — да 10 м/с, з парывамі — да 17. Ноччу — каля 4 градусаў цяпла.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 28
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.