Беларусь — сапраўдны лідар у прафсаюзнай рабоце

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

У суседняй Польшчы прафсаюзамі ахоплена 13 % работнікаў, у Літве — 8, у Эстоніі — усяго 2. У нас — 96.

Пазнаёміцца з нашай мадэллю работы па ахове правоў працоўных на галоўны прафсаюзны форум краіны — па ліку восьмы — прыехалі  госці з васьмі (што сімвалічна) краін блізкага і далёкага замежжа — Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Арменіі, Кіпра, Туркменістана.

Прадстаўнікі міжнародных дэлегацый 27 лютага наведалі з візітам Нясвіж, дзе іх сустракалі старшыня раённаёга аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Вячаслаў Мазалеўскі. Яны падзяліліся з гасцямі вопытам работы прафсаюзаў у нашым раёне і канкрэтна — на прыкла-дзе музея-запаведніка.

Завяршыўся візіт міжнароднага прафсаюзнага актыву ў Нясвіж экскурсіяй па замку Радзівілаў.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.