1 чэрвеня — Міжнародны Дзень абароны дзяцей

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Дзеці — наша радасць, наш працяг, наш гонар. Дзеці — гэта адлюстраванне нас, дарослых. Дзеці — наша ўсё. Напэўна, яшчэ і таму першы дзень лета, першы дзень самай вясёлай і бесклапотнай пары года — гэта Дзень абароны дзяцей ва ўсім свеце.

Ён нагадвае ўсім людзям аб правах кожнага дзіцяці на шчаслівае і радаснае дзяцінства. І ў абавязках дарослых — зрабіць усё магчымае для таго, каб хлопчыкі і дзяўчынкі раслі ў атмасферы любові, бяспекі, дабрабыту, творчай свабоды, а вольны ад вучэбных заняткаў час быў насычаны вясёлымі дзіцячымі гульнямі і турыстычнымі паходамі. Задача дарослых — дапамагчы ў ажыццяўленні дзіцячых мар і пошуку свайго прызначэння.

У нашым раёне, як і ва ўсёй Рэспубліцы Беларусь, вялікая ўвага надаецца абароне правоў дзяцей. На Нясвіжчыне пражывае больш за 8 тысяч непаўналетніх. У школах і гімназіі горада Нясвіжа, а таксама гарадскога пасёлка Гарадзея навучаюцца 2878 дзяцей, 1408 — у сельскай мясцовасці. Дзіцячыя сады наведваюць 1640 маленькіх жыхароў раёна.

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.