Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Акцыя ў падтрымку медыкаў ад “Беларускага саюза жанчын”

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.05.2020

“Марафон падтрымкі” — пад такой назвай рэалізуецца рэспубліканская акцыя ў падтрымку медыкаў. Яе мэта — аказанне дабрачыннай дапамогі ўрачам і ўсяму медыцынскаму персаналу ўстаноў аховы здароўя рознага тыпу, які працуе ў рэжыме кругласутачнага знаходжання на рабочым месцы; пацыентам бальніц сястрынскага догляду; медыцынскаму персаналу інтэрнатных устаноў і іншым установам аховы здароўя. 

Напрыканцы мінулага тыдня па ініцыятыве старшыні Нясвіжскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Людмілы Крупец група актывістак жаночага руху раёна наведала Нясвіжскую ЦРБ і перадала ў рамках марафона падтрымкі спонсарскую дапамогу ў выглядзе ахоўных сродкаў — медыцынскіх масак (500 штук) і ручнікоў (100)  на агульную суму 850 рублёў. Людміла Уладзіміраўна выказала шчырыя словы ўдзячнасці галоўнаму ўрачу Нясвіжскай ЦРБ Вікторыі Пражэнік і ўсяму медперсаналу ўстановы, пажадала медыкам і іх блізкім моцнага здароўя і каб пацыентаў станавілася з кожным днём усё менш. Таксама Людміла Крупец падзякавала за падтрымку ініцыятывы намесніку старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандру Балцянкову, які далучыўся да жанчын.

Падчас дабрачыннай акцыі — галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Вікторыя Пражэнік з групай падтрымкі,  намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец, загадчык ДУА “Нясвіжскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Таццяна Вайтовіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік

 Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!