Ці можна спальваць смецце на прыватнай тэрыторыіі?

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Несвоечасовая ўборка сухой расліннасці на прылеглай да жылых дамоў  тэрыторыі — адна з асноўных умоў для ўзнікнення пажару.

Вельмі часта можна пачуць, як выпальванне сухой травы скончылася пажарам жылых і гаспадарчых пабудоў альбо прыпаркаванага непадалёк транспарту. Нясвіжскім ратавальнікам вядомы выпадкі, калі пры спальванні смецця жыхары атрымлівалі апёкі, а таксама, калі агонь забіраў жыццё чалавека. Менавіта таму работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у мінулыя выхадныя правялі рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджванні пажараў у прыродных экасістэмах. Сумесна з ратавальнікамі ў рэйдавых мерапрыемствах прынялі ўдзел усе зацікаўленыя суб’екты прафілактыкі раёна. Спецыялісты ў чарговы раз нагадалі жыхарам, што сухая трава і лісце здольныя ўспыхнуць нават ад невялікай іскры, а падчас моцнага ветру агонь імгненна распаўсюдзіцца на велізарныя тэрыторыі. Падчас прафілактычных гутарак ратавальнікі звяртаюць асаблівую ўвагу на правілы спальвання смецця на прыватных участках.

— Спальваць смецце на прыватнай тэрыторыіі не забаронена, але пры гэтым неабходна выконваць усе патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі, — нагадваюць работнікі Нясвіжскага РАНС. — Неабходна пастаянна сачыць за агнём, а пад рукой заўсёды мець першасныя сродкі тушэння: рыдлёўку, вогнетушыцель або вядро з вадой. Сухую траву, якая толькі пачала гарэць, можна патушыць самастойна, збіваючы полымя галінкамі альбо закідваючы пяском. Памятайце, што пры моцным ветры развядзенне вогнішча катэгарычна забараняецца.

Акрамя прафілактычных гутарак, нясвіжскія ратавальнікі распавялі пра наступствы за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, папярэдзілі грамадзян аб адміністрацыйнай адказнасці, прывялі прыклады пажараў і раздалі жыхарам наглядна-выяўленчую прадукцыю.

«НН».


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.