Размовы ўслых. З кароны вірус упадзе…

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Рана ці позна гэта абавязкова адбудзецца. Вядома, усе жадаюць, каб каранавірус здаў свае пазіцыі, і чым хутчэй, тым лепш. З ім змагаюцца вучоныя, вірусолагі, інфекцыяністы, медыкі розных спецыяльнасцей. Ім — асаблівая пашана і падзяка за нястомную працу ў імя высакароднай задачы выратавання людзей. А яшчэ прыемна, што ў нашай краіне, бадай, не засталося раўнадушных людзей да праблемы. Яны згуртоўваюцца, робяць свой уклад у агульную справу. Як вядома са сродкаў масавай інфармацыі, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, “Беларусбанк”, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, прадпрымальнікі закупляюць ахоўныя сродкі для медыкаў, іншыя гатуюць бясплатныя абеды апошнім. Ідзе вялікая падтрымка, а гэта так важна ў нялёгкі час барацьбы з пандэміяй.


Не засталіся ўбаку і нашы. Так, спецыялісты Нясвіжскага раённага цэнтра культуры шылі ахоўныя маскі. А работнікі Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разгарнулі актыўную дзейнасць: яны адразу пазванілі пажылым, паведамілі нумары “гарачай лініі” з мэтай дапамагчы тым, хто мае патрэбу. А нядаўна яны прынеслі многім людзям сталага веку падарункі: майкі і байкавыя курткі, якія атрымалі ад Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, калектыў якога наладзіў дабрачынную акцыю. Дарэчы, я таксама атрымала гэты цудоўны камплект, за што ўдзячна і супрацоўнікам ды студэнтам БДУІР, і нашым сацыяльным работнікам.
Што залежыць ад нас усіх? Вядома, выконваць простыя правілы: захоўваць дыстанцыю, карыстацца маскамі пры па- ходах у магазін ці аптэку, пазбягаць масавага збору людзей. Праўда, не ўсе прытрымліваюцца патрэбных рэкамендацый. Нядаўна я назірала ў паліклініцы такую карціну: жанчына прыйшла туды з дзіцем без маскі і яму не надзела. А варта было б, бо ў бальніцу, як вядома, ходзяць розныя пацыенты. І хто з іх можа быць носьбітам каранавіруса, невядома. Таму лепш усё-такі засцерагчыся. І ў магазіне “Еўраопт” бачыла: маладая жанчына не пажадала захаваць патрэбную дыстанцыю, а на справядлівую заўвагу адказала даволі агрэсіўна. Між іншым, яна была і без маскі. Такая бесклапотнасць здзіўляе, бо агульныя патрабаванні датычаць усіх. Ну, а калі адна асоба (каб толькі адна, на жаль) упэўнена ў сваім здароўі, дык няхай сабе. Але варта не забываць і пра тых, хто побач. Пакуль ёсць пагроза захворвання, лепш усё ж выконваць патрэбныя рэкамендацыі. Тады ўсе разам людзі павінны адолець хваробу. У імя жыцця свайго і дзяцей ды ўнукаў.
Дарэчы, пра жыццё. Яно не спыняе свой ход, нарадажаюцца новыя людзі, а многія дарослыя не падаюць духам. А яшчэ ёсць цудоўны прыклад у прыродзе. На беразе сажалкі Замкавай лебедзі зрабілі гняздо з чароту і самка выседжвае там птушанят. Жыццё працягваецца, і мы верым у лепшае. Важна мець пазітыўны настрой і веру, тады ўсё будзе добра.
Раіса Хвір,
г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.