Уручаны абласныя ўзнагароды

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні прайшло ўзнагароджанне лідараў ветэранскага руху. Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў уручыў старшыні Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Генадзю Пашкоўскаму Падзяку Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — за асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення. Ганаровую грамату Мінскага абласнога Савета дэпутатаў атрымала старшыня пярвічнай ветэран-скай арганізацыі УП “Нясвіжская ЖКГ” Алена Вальтэрас — за значны асабісты ўклад у развіццё і захаванне традыцый ветэранскага руху, патрыятычнае выхаванне моладзі і ў сувязі з 75-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў уручае Ганаровую грамату Мінскага абласнога Савета дэпутатаў старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі УП “Нясвіжская ЖКГ” Алене Вальтэрас

Старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Генадзь Пашкоўскі з узнагародай

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.