Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 7 °C

Уручаны абласныя ўзнагароды

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 18.05.2020

На мінулым тыдні прайшло ўзнагароджанне лідараў ветэранскага руху. Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў уручыў старшыні Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Генадзю Пашкоўскаму Падзяку Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — за асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення. Ганаровую грамату Мінскага абласнога Савета дэпутатаў атрымала старшыня пярвічнай ветэран-скай арганізацыі УП «Нясвіжская ЖКГ» Алена Вальтэрас — за значны асабісты ўклад у развіццё і захаванне традыцый ветэранскага руху, патрыятычнае выхаванне моладзі і ў сувязі з 75-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў уручае Ганаровую грамату Мінскага абласнога Савета дэпутатаў старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі УП «Нясвіжская ЖКГ» Алене Вальтэрас

Старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Генадзь Пашкоўскі з узнагародай

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!