Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Велікодная радасць у работах нясвіжскіх майстроў

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

На працягу двух месяцаў у Нясвіжскім раённым цэнтры культуры функцыянавала традыцыйная раённая выстава “Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята”. Велікодная радасць кранула сэрцы кожнага, хто наведаў раённую выставу, прадстаўленую ў раённым цэнтры культуры ўжо ў 12 раз.

У гэтым годзе было падрыхтавана шмат новых разнастайных мастацкіх вырабаў. Непаўторную святочную атмасферу стваралі вышываныя іконы, мяккія цацкі, інкруставаныя саломкай яйкі і шкатулкі, велікодныя кампазіцыі, вырабы з керамікі і гліны, іншыя яркія, незвычайныя рэчы.

Вельмі радуе тое, што ў выставе прымалі ўдзел не толькі майстры народнага клуба “Дыяменты Нясвіж-скага краю”, але і ўдзельнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў культуры раёна, а таксама таленавітыя несвіжанкі, якія ўпершыню прадставілі свае работы — Ганна Сысун і Лілія Дзейка, чые вырабы вызначаюцца высокім прафесіяналізмам.

Уражвалі сваёй прыгажосцю вышытыя іконы Наталлі Скрыцкай, Святланы Мартос. Прайсці міма і не звярнуць на іх увагі было проста немагчыма.

Свае работы на выставу прадставілі ўмельцы народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю”: народны майстар Беларусі Алена Хоміч, Таццяна Несцярук, Алена Івахніна, Святлана Несцяркова, Алена Віхрова, Юлія Харытонава.

Акрамя таго, выставу дапоўнілі вырабы ўдзельнікаў гурткоў аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якімі кіруюць адпаведна Ганна Міхайлік і Карына Снасціна.

Творца свету ўклаў у кожнага з удзельнікаў выставы іскрынку свайго таленту, інакш бы не атрымалася такая прыгажосць, створаная іх рукамі, якая сагравае, захапляе, радуе душы і не пакідае нікога абыякавым.

Работа выставы завершана. Хочацца падзякаваць усім майстрам за цуды, створаныя рукамі, і ад усяго сэрца пажадаць надоўга захаваць радасны і светлы настрой. Хай душа напаўняецца любоўю, дабрынёй і надзеяй. Хай Велікодная радасць доўжыцца ўвесь год!

Вікторыя ЛУКАШЭВІЧ,

кіраўнік народнага клуба майстроў “Дыяменты

Нясвіжскага краю” РЦК.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!