3 ліпеня — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Паважаныя жыхары Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі гэта дзень вызвалення ад нямецкага агрэсара, дзень, які ўжо даўно з’яўляецца сімвалам адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму. Сімвалам Незалежнасці!

У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы бацькі, дзяды і прадзеды выратавалі родную зямлю ад заняволення, адстаяўшы права на шчаслівае і свабоднае жыццё. Сённяшняе пакаленне беларусаў паказвае, што з’яўляецца дастойным прадаўжальнікам слаўных традыцый мінулага. За амаль 30 год суверэнітэту і незалежнасці наша краіна дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы. Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грама-дзян ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, дзе створаны ўмовы для працы і адпачынку, атрымання добрай адукацыі і якаснай медыцынскай дапамогі, нараджэння дзяцей і дастойнай старасці.

Прыемна адзначыць, што важкі ўклад у развіццё і працвітанне нашай краіны ўносіць і Мінская вобласць. Яна славіцца сваімі магутнымі прадпрыемствамі, сучаснымі комплексамі, развітымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, шматграннай сацыяльнай інфраструктурай і, вядома ж, найпрыгажэйшымі куткамі прыроды. Але самае галоўнае багацце — нашы людзі, якія сваімі талентамі, энергічнасцю і працавітасцю выводзяць цэнтральны рэгіён на перадавыя пазіцыі ў рэспубліцы.

Дарагія сябры! Выказваю кожнаму з вас шчырую ўдзячнасць за любоў да Радзімы, павагу да мінулага, імкненне працаваць дзеля светлага дня сённяшняга. Пакуль мы ўсведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму, веры ў будучае і разумеем, што суверэнітэт — гэта наша галоўнае дасягненне, над Беларуссю будзе мірнае неба, а ў нашых дамах — шчасце і дабрабыт.

Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Старшыня Мінскага абласнога

выканаўчага камітэта Аляксандр ТУРЧЫН.

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!

 

Шаноўныя жыхары Нясвіжчыны!

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — адно з самых галоўных дзяржаўных свят нашай краіны, сімвал нацыянальнага гонару, адзінства, міру і стабільнасці, любові да сваёй зямлі. Дзень вялікай памяці пра гераічнае мінулае.

Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх мужнасць, адданасць і любоў да Радзімы, за вялікі Подзвіг, які будзе заўсёды з’яўляцца прыкладам для ўсіх пакаленняў. Кожны з нас будзе захоўваць у душы вялікую ўдзячнасць і павагу да тых, хто падарыў нам свабоду і незалежнасць. Сучаснасць і будучыня нашай краіны залежаць толькі ад нас, ад пакалення, якое прыняло эстафету слаўных спраў у ветэранаў вайны.

3 ліпеня разам з важным дзяржаўным святам адзначаецца Дзень нашага горада. Шматгадовая гісторыя, унікальная спадчына, бесперапыннасць традыцый і любоў да роднага горада аб’ядноўваюць людзей розных пакаленняў.

Напярэдадні Дня Рэспублікі, Дня горада і 76-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыміце шчырыя пажаданні жыццёвых сіл, моцнага здароўя, мірнага неба, дабрабыту, новых здзяйсненняў, узаемаразумення і згоды. Хай кожны ваш новы дзень будзе напоўнены радасцю, поспехамі і новымі дасягненнямі і магчымасцямі.

Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт.

Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў.

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!

Кожны год 3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які навекі звязаны са свяшчэннай падзеяй у гісторыі краіны — вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Гэта свята дарагое ўсім беларусам як памяць аб тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі. Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята жадаю шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім! Няхай усе вашы добрыя пачынанні будуць накіраваны на карысць развіцця і працвітання роднай Беларусі! Няхай над галавой заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а кожны дзень у вашым жыцці будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом!

З павагай Іван МАМАЙКА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Паважаныя несвіжане і жыхары Нясвіжчыны!

Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — найважнейшае свята для кожнага жыхара нашай краіны, ад малога да вялікага. Гэта і дані-на памяці героям-вызваліцелям, і ўдзячнасць усім, хто плённа працуе на карысць нашай Радзімы. Сёння разам з усім беларускім народам мы па праве можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны ў сферы навукі, культуры, эканомікі, адукацыі і, вядома ж, спорту!

У гэты светлы дзень хацелася б пажадаць міру і згоды нашаму агульнаму дому — роднай Беларусі, а таксама моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і поспеху ў справах кожнаму яе жыхару!

Уладзімір ЛУК’ЯНАЎ,

член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!

Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Ад шчырага сэрца прыміце віншаванні з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці і 76-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гонар за гераічнае мінулае беларускага народа, яго мужнасць і гераізм, пачуццё дачынення да будучага нашай краіны, гонар за дзяржаву сёння, жаданне працаваць дзеля яе росквіту, любоў да зямлі, да сваіх блізкіх — вось той трывалы падмурак, на якім кожны дзень будуецца незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, умацоўваецца беларуская дзяржаўнасць.

У гэты святочны дзень я жадаю кожнаму з вас здароўя, жыццёвых сіл у дасягненні пастаўленых задач, міру і ўзаемаразумення. Няхай кожны дзень вашага жыцця напаўняецца радасцю, поспехамі і новымі дасягненнямі ў імя моцнай і квітнеючай Беларусі.

З павагай Людміла ВІТКО,

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,  дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі  імя Паўлюка Пранузы.

 

З Днём Рэспублікі!

Паважаныя землякі, жыхары Нясвіжскага раёна! Сардэчна віншую вас з Днём вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, з Днём Рэспублікі!

76 гадоў мінула з таго часу, як беларуская зямля была ачышчана ад акупантаў, як закончылася на ёй самая страшная і разбуральная вайна ў гісторыі чалавецтва, якая прынесла нашаму народу неверагодныя беды і пакуты. За мірны час выраслі новыя пакаленні беларусаў, значна змяніліся ўмовы жыцця, наша суверэнная дзяржава квітнее і развіваецца і ўпэўнена крочыць па шляху незалежнасці. І ніколі не згасне народная памяць аб гадах жорсткіх выпрабаванняў і самаахвяравання, якія прынеслі перамогу над фашыстамі. Мы будзем заўсёды памятаць пра тых, хто не вярнуўся з вайны, хто пайшоў з жыцця ўжо ў мірныя дні, пакінуўшы нашчадкам на памяць свае ваенныя ўзнагароды і ўспаміны.

Нізка кланяемся ветэранам, якія сёння сустракаюць гэта вялікае дзяржаўнае свята, і дзякуем ім за мірнае неба над галавой. Шчыра ўдзячны ветэранам працы, што самааддана адраджалі родную зямлю, залечвалі яе раны. Няхай гераізм і мужнасць людзей старэйшага пакалення служаць прыкладам для юных і маладых, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай патрыятызму, гатоўнасці да здзяйснення подзвігу, крыніцай натхнення, энтузіязму і вялікай гуманнасці.

Жадаю ўсім моцнага здароўя і даўгалецця, бадзёрасці, радасці, міру і шчасця!

З павагай Мікалай РАДАМАН,

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза “БелАПС”, старшыня

праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.