Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Святлана Антончык: Выбар трэба зрабіць абдумана

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 22.07.2020

 

Старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Святлана АНТОНЧЫК

— Сёння прафсаюз аказвае матэрыяльную дапамогу, займаецца аздараўленнем, садзейнічае ахове здароўя, стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы, забяспечвае абарону правоў кожнага члена прафсаюза на працу, дамагаецца павышэння матэрыяльнага дабрабыту работнікаў. Мы заўсёды бралі ўдзел у выбарчых кампаніях любога ўзроўню. Безумоўна, мы актыўна задзейнічаны ў цяперашняй выбарчай кампаніі, нашы прафсаюзныя лідары з’яўляліся членамі ініцыятыўных груп, раённай і ўчастковай выбарчых камісій. Мы за мір,       стабільнасць і будучыню нашай краіны. Нам не абыякава, у якой краіне будуць жыць нашы дзеці і ўнукі і ў якой краіне жывём мы.

Наша галоўная задача сёння — не дапусціць расколу ў грамадстве. Свой выбар на бліжэйшыя 5 гадоў трэба зрабіць абдумана, аналізуючы вынікі, трэба цаніць тое, чаго ўдалося дасягнуць. Наша галіна паступальна развіваецца. Лічу, што ў кожнага чалавека павінна быць высокае пачуццё адказнасці за свае дзеянні і жаданне шмат і плённа працаваць. Тады краіна будзе развівацца значна хутчэй.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!