Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 8 °C

Дзесяць нагод не выкідваць яечную шкарлупіну

Нясвіжскія навіны 8 лет назад 0 0

Пост опубликован: 10.02.2017

56

Напэўна, няма такога чалавека, які б не еў яйкі. А ў многіх і свае курачкі ёсць. А вось шкарлупіна ад яек часцей за ўсё адпраўляецца на сметнік. Але і яна можа прыносіць карысць.

На дачы і ў агародзе

Памыйце яечную шкарлупіну, абсушыце яе і  здрабніце любым зручным спосабам. Дадайце яе ў глебу перад тым, як будзеце капаць агарод. На 1 квадратны метр можна выкарыстоўваць прыкладна 100 яек. Такі спосаб значна знізіць кіслотнасць глебы. Асабліва добры гэты метад апрацоўкі перад пасадкай таматаў, агуркоў і бульбы. А калі вы здрабніце шкарлупіну і раскідаеце яе ў агародзе або ў садзе каля раслін, гэта адпудзіць смаўжоў.



Падкормліваем

пакаёвыя расліны

Разатрыце шкарлупіну і заліце вадой. Праз суткі можна выкарыстоўваць гэтую ваду для паліву пакаёвых і садовых раслін. Карысныя рэчывы з’яўляюцца выдатным угнаеннем.

Лечым многія хваробы

Ужыванне яечнай шкарлупіны дапамагае змагацца з карыесам, астэапарозам, праблемамі з пазваночнікам, кроватачывасцю дзёснаў, раздражняльнасцю, аллергіяй. Калі вы пакутуеце на астму, ужыванне сродкаў з яечнай шкарлупінай дазволіць пазбавіцца ад прыступаў або, па меншай меры, змякчыць іх. Народная медыцына таксама прапануе рэцэпты лячэння язвы дванаццаціперснай кішкі з прымяненнем шкарлупіны. Яна дапаможа пры лячэнні апёкаў, паносе, гастрыце, а таксама для драбнення камянёў у мачавым пузыры і нырках.

Узбагачаем арганізм

кальцыем

Шкарлупіна яйка з’яўляецца крыніцай прыроднага кальцыю, які надзвычай важны для паўнавартаснага развіцця і функцыянавання арганізма. Кальцый таксама можна знайсці ў складзе соды, гіпсу, мелу, але толькі ў складзе шкарлупіны яйка ён практычна цалкам засвойваецца арганізмам. Такая сумяшчальнасць тлумачыцца тым, што па саставе шкарлупіна практычна цалкам супадае з чалавечымі касцямі і зубамі.

Дарэчы, жанчынам, якія збіраюцца ў хуткім часе нарадзіць дзяцей, вельмі карысна папоўніць запасы кальцыю ў арганізме, бо пры яго дэфіцыце роды будуць праходзіць вельмі цяжка.

Для ўтварэння

касцявой тканкі

Яечная шкарлупіна вельмі карысная для маленькіх дзяцей, бо ў першыя 3 гады жыцця адбываецца рэгулярнае ўтварэнне касцявой тканкі для фарміравання шкілета. Менавіта таму дадатковае паступленне кальцыю ў арганізм будзе як нельга дарэчы. Змешвайце здробненую шкарлупіну з дзіцячым харчаваннем. Акрамя ўзбагачэння арганізма кальцыем, гэта будзе выдатнай прафілактыкай анеміі, рахіту і дыятэзу. Дзіцяці ад 6 месяцаў да 1 года даюць пудру са шкарлупіны на кончыку нажа, ад 1 да 3 гадоў — у два разы больш.

Пазбаўляемся

ад радыеактыўных рэчываў

Арганізм чалавека хутка назапашвае ў сабе радыеактыўныя рэчывы — радыенукліды, калі яны ёсць у навакольным асяроддзі. У выніку яны неспрыяльна адбіваюцца на здароўі, таму выводзіць іх трэба абавязкова. 3 гэтай мэтай можна выкарыстоўваць па 1/4 чайнай лыжкі шкарлупіны кожны дзень на працягу некалькіх тыдняў.

Умацоўваем валасы

і пазногці

Кальцый — крыніца прыгожых валасоў і пазногцяў. Калі вы хочаце, каб вашы валасы і пазногці заўсёды выглядалі на «выдатна», то прымайце хоць бы раз на ты-дзень 1/3 чайнай лыжкі парашку са шкарлупіны з 2 капсуламі рыбінага тлушчу.

Замена адбельвальніка

Шкарлупіна белага колеру валодае адбельвальным эфектам. Добра растаўчыце яе, завяжыце ў палатняны мяшочак і пакладзіце ў барабан пральнай машыны, калі мыеце белую вопратку ці бялізну.

Паляпшаем смак кавы

Калі хочаце палепшыць смак кавы, дадайце ў турку або ў фільтр кававаркі трохі здробненай яечнай шкарлупіны. Смак стане прыкметна ярчэйшым, ён не будзе горкім, бо кальцый нейтралізуе кіслату. Акрамя таго, гушча апусціцца на дно туркі.

Чысцім кухонны посуд

Засыпце здробненую шкарлупіну ў чайнік або тэрмас. Заліце напалову вадой, добра патрасіце і пакіньце на ноч. Да раніцы посуд будзе чыстым. Гэты спосаб падыходзіць для выдалення накіпу і налёту. Можна таксама чысціць патэльні і бляхі. Насыпце на іх здробненую шкарлупіну, пратрыце губкай.

Па матэрыялах друку.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!