Механізатар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Віталь Манулік мінулай восенню займаўся ўборкай цукровых буракоў на камбайне “Кляйнэ СФ10-2”. Убраў 329 гектараў, накапаў 18385 тон каранёў і заняў першае месца ў раёне сярод механізатараў сельгаспрадпрыемстваў другой групы. А дагэтуль працаваў з прэсам на ўборцы саломы ў цюкі (на здымку). Якасць яго работы заўсёды высокая.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Вольгі КАНДРУКЕВІЧ.