Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Знаёмыя ўсе рэчы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 3

З 17 лютага па 2 красавіка ў Малой выставачнай зале сектара “Палацавы ансамбль” праходзіць выстава “Тутэйшы дызайн. Простыя рэчы” са збору  Беларускага саюза дызайнераў.

 

Рэчы, якімі мы карысталіся 30 — 40 гадоў таму, сёння — безумоўная частка гісторыі, у тым ліку культурнай. Пры падрыхтоўцы праекта Беларускі саюз дызайнераў актыўна супрацоўнічаў з грамадзянамі нашай краіны, якія жадаюць захаваць наяўныя ў іх знакавыя рэчы, зробленыя ў Беларусі за апошнія 200 гадоў. Галоўная ўмова — рэч павінна абавязкова быць зроблена ў Беларусі. На выставе сабраны і паказаны беларускія артэфакты, прысвечаныя нашай матэрыяльнай культуры, звязанай з прамысловай і рамеснай вытворчасцю, са стварэннем утылітарных рэчаў.



Адны рэчы большасць з нас не вагаючыся адправіла б на выкід, пра прызначэнне іншых чалавек, які не жыў у тую эпоху, можа толькі здагадвацца. Экспанаты выклікаюць у розных людзей розныя асацыяцыі. Яны заклікаюць да дыялогу, дапамагаюць ажывіць свае асабістыя ўспаміны. Асноўную частку экспазіцыі складаюць тэхнічныя прылады, прадметы побыту, якія выйшлі з паўсядзённага ўжытку. Выстава цікавая як людзям, якія пражылі большую частку жыцця ў пасляваенную эпоху, так і маладому пакаленню, якое ведае пра гэты час толькі з кніг і ўспамінаў сваіх родных.

Марына ЦІШЧАНКА,

малодшы навуковы супрацоўнік  аддзела экспазіцыйна-

выставачнай і навуковай  дзейнасці ДУ “НГКМЗ “Нясвіж”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!