
Першы намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Драгавец уручае Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама аператару машыннага даення ААТ “Новае жыццё” Ніне Була
Справаздачныя сходы ў сельгаспрадпрыемствах — гэта падвядзенне вынікаў работы за 2016 год і акрэсленне задач на 2017 год. І, зразумела, ушанаванне лепшых працаўнікоў. Ім адрасуюць шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленнасць і адданасць прафесіі, уручаюць Граматы, падарункі і грашовыя прэміі.
Так, на справаздачным сходзе ў ААТ “Новае жыццё” першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец уручыў вопытнаму механізатару Віктару Буйко Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта. Віктар Іванавіч працуе ў гаспадарцы 20 гадоў. Галоўная работа, якую ён выконвае, — сяўба збожжавых культур і люцэрны, касьба траў падчас корманарыхтоўкі, ворыва глебы дыскатарам. Яго “Фендт” працуе на палях “Новага жыцця” каля 10-і гадоў.
Вось і ў гэтыя вясновыя дні механізатар заараў першыя дзясяткі гектараў глебы.
Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама атрымала на справаздачным сходзе аператар машыннага даення МТФ “Аношкі” Ніна Була. Ніна Ананьеўна працуе на новым, рэканструяваным кароўніку. Надой на адну фуражную карову ў яе групе склаў летась 9956 кілаграмаў малака. Гэта лепшы паказчык па гаспадарцы.
Тры работнікі акцыянернага таварыства атрымалі ў гэты дзень ад дырэкцыі прадпрыемства каштоўныя падарункі, 168 чалавек — грашовыя прэміі ў індывідуальным парадку. Тры грашовыя прэміі былі ўручаны калектывам: МТФ “Аношкі” і МТФ “Казлы” — за вытворчасць малака, МТФ “Жанкавічы” — за выкананне праграмы “Ялавічына”.

Дырэктар ААТ “17 Верасня” Андрэй Коктыш
уручае грашовую прэмію загадчыку фермы
“Высокая Ліпа” Святлане Каленік (справа)
Першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец прыняў таксама ўдзел у рабоце справаздачнага сходу ААТ “17 Верасня”. Ён уручыў Падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкама жывёлаводу па адкорме буйной рагатай жывёлы Святлане Санчук.
Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама атрымаў вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Була. Аляксандр Сяргеевіч працуе ў гаспадарцы 24 гады. Падчас жніва на адвозцы збожжа ад камбайнаў пастаянна займае першае месца ў спаборніцтве сярод вадзіцеляў сельгаспрадпрыемства. Зарэкамендаваў сябе добрасумленным, старанным работнікам.
241 чалавек атрымаў у гаспадарцы грашовыя прэміі ад дырэкцыі.

Малады спецыяліст, выпускнік Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, ветурач ААТ “17 Верасня” Дзяніс Серада (справа) атрымлівае прэмію з рук дырэктара
сельгаспрадпрыемства Андрэя Коктыша. Сёлета на раённым злёце перадавікоў Дзяніс Сяргеевіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу
“НН”.