
Жыхарка горада Нясвіжа Таісія Астрэйка, якая
заняла трэцяе месца ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў
Намеснік дырэктара закрытага
акцыянернага таварыства «Аблрапсаграсэрвіс»
Сяргей Драчэнка з дыпломам
трэцяй ступені
Як мы паведамлялі раней, былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Нясвіжскага раёна. Пераможцаў вылучылі ў наступных групах — сярод прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў сацыяльнай сферы, Гарадзейскага пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў і па горадзе Нясвіжы.
У адпаведнасці з пратаколам пасяджэння камісіі па правядзенні раённага агляду-конкурсу, у мінулую пятніцу ва ўрачыстай абстаноўцы ў райвыканкаме адбылося ўзнагароджанне прызёраў, заняўшых другія і трэція месцы. (Тыя, хто заняў першыя месцы ў сваіх групах, былі адзначаны ў лютым падчас правя-дзення ў раённым цэнтры культуры злёту перадавікоў народнай гаспадаркі Нясвіжчыны). Старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко павіншаваў удзельнікаў агляду-конкурсу, прапанаваў больш актыўна займацца добраўпарадкаваннем і ўручыў пераможцам ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі.
«НН».