Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 10 °C

Нясём бяспеку ў кожны дом!

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 17.03.2017

IMG_4574

Ратавальнікі Нясвіжчыны прынялі ўдзел у сходзе грамадзян у гарадскім пасёлку Гара-дзея, каб нагадаць людзям простыя, але такія важныя ісціны. Лічбы штодзённых зводак сведчаць пра павелічэнне колькасці пажараў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Да таго часу, пакуль будуць існаваць людская халатнасць, безадказнасць, будуць і трагічныя здарэнні. Як стварыць у нашых дамах максімальна бяспечныя ўмовы для пражывання, як зберагчы сваё жыццё і жыццё родных ад вогненнай бяды, што рабіць у выпадку пажару — пра гэта распавядаў жыхарам намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Р.М. Семяновіч. Ён нагадаў пра небяспеку, якую ўяўляюць сабой няспраўныя печы і электраправодка. Акцэнтаваў увагу прысутных на асноўнай прычыне гібелі людзей у агні — курэнні ў нецвярозым стане. Асаблівая ўвага была ўдзелена недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, выключэнню дзіцячага свавольства з агнём. Рыгор Мікалаевіч распавёў аб прынцыпе дзеяння аўтаномных апавяшчальнікаў і парэкамендаваў усім прысутным усталяваць гэты карысны прыбор у кожным жылым пакоі свайго дома.



Асаблівую цікавасць прысутных выклікаў прагляд відэафільма на супрацьпажарную тэматыку: «Бяспека — у кожны дом!», «Пажары ў жылым фондзе». Кадры пажараў на экране ўтрымлівалі ўвагу ўсіх прысутных, прымушалі задумацца і як нельга лепш і красамоўней пацвярджалі тое, што толькі выкананне пра-вілаў пажарнай бяспекі можа гарантаваць захаванасць маёмасці і бяспеку жыцця!

Навучанне карыстанню першаснымі сродкамі пажаратушэння прымусіла ўсіх паварушыцца і праявіць спрыт.

Словы падзякі, усмешкі на тварах людзей, цікавасць да ўсяго таго, што адбываецца — лепшае пацвярджэнне таго, што работнікі МНС на правільным шляху ў важнай і значнай справе навучання насельніцтва асновам бяспекі!

Ірына КАНАПЕЛЬКА,

інспектар групы

прапаганды і навучання

Нясвіжскага РАНС.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!