Па стане на 6 красавіка ў раёне пасеяна 4428 га яравых культур (17,8 %), у т.л. 4392 га збожжавых і зернебабовых (60 %).
У сераду, 5 красавіка, ААТ “Новае жыццё” завяршыла сяўбу збожжавых і зернебабовых на ўсёй 500-гектарнай плошчы.
Пад сяўбу яравых падрыхтавана 5013 га глебы (20 %). Дзённая прыбаўка за 5 красавіка склала 916 га. Найбольш за дзень падрыхтавалі палёў ААТ “Лань-Нясвіж” (100 га), ЗАТ “1 Мая” (88 га), ААТ “Новае жыццё” (85 га).