Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.58 |
Погода 13 °C

Разам па шляху адраджэння

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.04.2017

000019_508068_big

Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка сустрэліся ў гадавіну чарнобыльскай катастрофы.

Беларусь і Украіну звязваюць не толькі традыцыйныя эканамічныя, гандлёвыя адносіны. Дзяржавы звязаны — відаць, навек — агульнай бядой. Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі здарылася 31 год таму, але на ліквідацыю яе наступстваў патрэбны стагоддзі… 26 красавіка кіраўнікі абедзвюх дзяржаў наведалі сумна вядомы ва ўсім свеце Чарнобыль, а потым прыбылі на беларускую тэрыторыю — у вёску Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.



Тут Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка наведалі Свята-Міхайлаўскую царкву, дзе запалілі свечкі ў памяць ахвяр чарнобыльскай трагедыі і выступілі перад жыхарамі вёскі.

— Сёння для нашых народаў вельмі цяжкі, але памятны дзень, дзень з вялікім сэнсам, — сказаў Прэзідэнт Беларусі. — Мы з Пятром Аляксеевічам пабывалі на чарнобыльскай станцыі, паглядзелі на тую грандыёзную работу, якая была здзейснена ўкраінскай дзяржавай разам з партнёрамі. Яны зрабілі ўсё для таго, каб мінімізаваць страшныя наступствы чарнобыльскай катастрофы. Мы паглядзелі гэта збудаванне, пабывалі ў чарнобыльскіх рэгіёнах, абляцелі тыя землі, якія пацярпелі, паглядзелі на тыя вёсачкі, тыя дамкі, якія яшчэ засталіся ў гэтых, ужо таежных, можна сказаць, лясах чарнобыльскай зоны… Мы турбуемся, як аднавіць жыццё ў гэтых раёнах, каб людзі маглі жыць бяспечна, так, як жывуць вось тут, у гэтым цудоўным месцы.

Па словах Пятра Парашэнкі, украінскі і беларускі народы цалкам унікальныя. Ён падкрэсліў: нам як зрэнку вока трэба берагчы гэты мір і гэта сяброўства. 31 год таму планету спасцігла самая страшная тэхнагенная катастрофа за ўсю гісторыю чалавецтва. Украінскі Прэзідэнт упэўнены, што менавіта ўкраінцы і беларусы з дапамогай партнёраў па ўсім свеце не толькі абаранілі дзяржавы ад не вельмі мірнага атама, але і дазволілі праз 31 год прадэманстраваць рашучыя крокі па адраджэнні Палесся.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!