Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Ізноў адчыніліся “Дзверы талентаў”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 14.04.2017

Фрагменты танца  “Украінскі гапак”   у выкананні танцавальнага калектыву “Натхненне” РЦНТ

Фрагменты танца “Украінскі гапак”
у выкананні танцавальнага калектыву “Натхненне” РЦНТ

DSC04627



У апошнюю нядзелю сакавіка ў раённым цэнтры культуры адбыўся VI  раённы фестываль мастацкай творчасці “Дзверы талентаў шчыра адчыняем”.

Гасцей свята парадавала канцэртная праграма з удзелам калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры раёна і выстава народнай творчасці “Чароўны свет майстроў”, наладжаная ў фае Цэнтра.

У аснову канцэртнай дзеі лёг музычны спектакль Грыцкевіцкага СДК “Вясёленькі круіз”. Гэта дало магчымасць тым, хто не змог пабываць на справаздачным канцэрце грыцкевіцкіх артыстаў па выніках 2016 года, атрымаць уяўленне аб іх тэатралізаванай пастаноўцы. На раённай жа сцэне, вядома, дабавілася таленавітых выканаўцаў, прычым розных узростаў, і гледачы змаглі атрымаць асалоду і ад спеваў, і ад танцаў, і ад тэатральнага майстэрства артыстаў Нясвіжчыны.

Падарожжа не было б сапраўдным падарожжам без каларытнага  боцмана, у ролі якога  выступіў Віктар Цяльпук

Падарожжа не было б сапраўдным падарожжам без каларытнага
боцмана, у ролі якога
выступіў Віктар Цяльпук

З роляю капітана  круізнага лайнера  выдатна справіўся  акампаніятар Грыцкевіцкага СДК Юрый Кабяк

З роляю капітана
круізнага лайнера
выдатна справіўся
акампаніятар Грыцкевіцкага СДК Юрый Кабяк

Ігар  Гарбачоў  і Таццяна  Мароз  выконваюць  песню   з рэпертуару  Валерыя  Меладзэ “Красиво”

Ігар Гарбачоў і Таццяна
Мароз выконваюць песню
з рэпертуару Валерыя
Меладзэ “Красиво”

У непаўторную атмасферу круіз-нага жыцця прысутным у зале дапамаглі акунуцца абаяльны капітан (Юрый Кабяк), боцман (Віктар Цяльпук), юнга (Яўген Гуліцкі). А забаўляльныя праграмы для пасажыраў сталі сапраўдным феерверкам уражанняў: гледачы горача апладзіравалі народным ансамблям песні “Ліра” Нясвіжскай ЦРБ, “Ланская бяседа” Ланскага СДК, “Згода” РЦНТ і “Акцэнт” Сноўскага СЦК, народнаму ансамблю музыкі і песні “Зараніца” Нясвіжскай ДШМ, народнаму танцавальнаму калектыву “Узорыца” Гарадзейскага цэнтра культуры, народнаму інструментальнаму ансамблю “Нясвіжскія лыжкары” Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа, народнаму ансамблю песні і танца “Вяночак” Сноўскага СЦК, танцавальнаму калектыву “Натхненне” РЦНТ, асобным салістам і ўсім без выключэння ўдзельнікам цудоўнага падарожжа ў краіну мастацтва.

Асобных слоў захаплення і ўдзячнасці заслугоўваюць самыя юныя ўдзельнікі канцэртнай дзеі: іх выступленні паслужылі яскравым прыкладам таго, што ў нашых дарослых артыстаў падрастае добрая змена. Цудоўныя, звонкія галасы, адшліфаваныя рухі, уменне трымацца на сцэне — усё гэта не пакінула раўнадушным ніводнага гледача. Яны не шкадавалі апладысментаў для юнай салісткі студыі “Мікс” РЦК Лізаветы Бурновіч, танцавальнага калектыву “Онікс” Нясвіжскай ДШМ і танцавальнага калектыву 2 класа харэаграфічнага аддзялення гэтай жа школы, ансамбля песні “Вясёлыя ноткі” Гарадзейскага ПДК, танцавальнага калектыву “Сонейка” Аношкаўскага СДК.

На сцэне — народны ансамбль песні “Акцэнт” Сноўскага СЦК

На сцэне — народны ансамбль песні “Акцэнт” Сноўскага СЦК

У харэаграфічным суправаджэнні танцавальнага калектыву “Онікс” Нясвіжскай ДШМ спявае Ліза Бурновіч

У харэаграфічным суправаджэнні танцавальнага калектыву “Онікс” Нясвіжскай ДШМ спявае Ліза Бурновіч

Спявае  Аляксандра  Мірон

Спявае Аляксандра Мірон

Здаецца вельмі сімвалічным, што канцэртную праграму завяршыў ансамбль песні “Суквецце” ГПДК, таму што ўсё, што адбывалася на сцэне, стала яскравым суквеццем талентаў — цікавых і непаўторных, якія сапраўды шчыра і шырока адчынілі ў чарговы раз перад усімі гледачамі дзверы ў свет мастацтва.

Удзельнікаў  і гасцей  святочнага мерапрыемства  сустракаў  аркестр  педагогаў  Нясвіжскай ДШМ. Для ўсіх таксама  была  арганізавана выстава  майстроў  народнай творчасці

Удзельнікаў і гасцей святочнага мерапрыемства сустракаў аркестр педагогаў Нясвіжскай ДШМ. Для ўсіх таксама была арганізавана выстава майстроў народнай творчасці

Славуты матроскі танец “Яблычка” выконвае народны  танцавальны калектыў “Узорыца” ГЦК

Славуты матроскі танец “Яблычка” выконвае народны
танцавальны калектыў “Узорыца” ГЦК

Не перастае здзіўляць  публіку  народны  інструментальны ансамль  “Нясвіжскія  лыжкары”

Не перастае здзіўляць публіку народны інструментальны ансамль “Нясвіжскія лыжкары”

Момант з выступлення народнага ансамбля песні і танца  “Вяночак” Сноўскага СЦК

Момант з выступлення народнага ансамбля песні і танца
“Вяночак” Сноўскага СЦК

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!