Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Папрацавалі плённа

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.04.2017

Адна з работ, якую вядзе ў гэтыя вясновыя дні і  вёў падчас рэспубліканскага  суботніка калектыў  Нясвіжскага зелянбуда, — высадка кветак.  22 красавіка рабочыя працавалі на вуліцах Савецкай, Слуцкай, Сыракомлі.   Як паведаміла “НН” начальнік участка па бягучым утрыманні парку і горада  Раіса Глобаж, сёлета на клумбах яны пасадзілі 14 тысяч каліў двухгадовых кветак і 2,5  тысячы — шматгадовых (лілей, нарцысаў, касачоў, прымулы).  На здымку: працуюць рабочыя зялёнага будаўніцтва КУП “Нясвіжскі зелянбуд” Жанна Горбач, Алена Харошка і Вольга Хурбатава. Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Адна з работ, якую вядзе ў гэтыя вясновыя дні і вёў падчас рэспубліканскага суботніка калектыў Нясвіжскага зелянбуда, — высадка кветак.
22 красавіка рабочыя працавалі на вуліцах Савецкай, Слуцкай, Сыракомлі.
Як паведаміла “НН” начальнік участка па бягучым утрыманні парку і горада
Раіса Глобаж, сёлета на клумбах яны пасадзілі 14 тысяч каліў двухгадовых кветак і 2,5 тысячы — шматгадовых (лілей, нарцысаў, касачоў, прымулы).
На здымку: працуюць рабочыя зялёнага будаўніцтва КУП “Нясвіжскі зелянбуд” Жанна Горбач, Алена Харошка і Вольга Хурбатава.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.



22 красавіка ў Беларусі прайшоў

традыцыйны рэспубліканскі суботнік.

Удзел у ім дружна прынялі  і жыхары

Нясвіжчыны. Мы пацікавіліся на месцах, чым займаліся ў гэты дзень працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

 

Вадзім КУХАРЧЫК, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “ПМК-217”:

— Наш калектыў быў заняты  на сваіх працоўных месцах, на будаўнічых аб’ектах. Гэта — пра-кладка інжынерных сетак у мікрараёне Паўночны і ўзвя-дзенне адміністрацыйнага будынка па вуліцы Сыракомлі ў райцэнтры, будаўніцтва жылых дамоў у аграгарадку Астроўкі і фермы “Чанавічы” ў ААТ “Лань-Нясвіж”. А таксама — рамонтныя работы  ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Арляня”. Работнікі бухгалтэрыі, эканамічнай службы і іншых аддзелаў наводзілі парадак на вытворчай базе арганізацыі.

 

Вольга МАЛЕЦ, намеснік дырэктара  па ідэалагічнай рабоце  адкрытага акцыянернага  таварыства “17 Верасня”:

— У суботу мы месцамі яшчэ  працягвалі  навядзенне парадку на тэрыторыі прадпрыемства, якое вялі  некалькі дзён запар. Выканалі  вялікі аб’ём работы. Ачысцілі ад галін і смецця за-крытыя грамадзянскія могілкі ў Вялікай Ліпе. Кіпела работа на ўсіх жывёлагадоўчых аб’ектах: падмяталі тэрыторыю, вывозілі смецце, бялілі бардзюры і дрэвы, чысцілі сянажныя ямы. Работнікі  майстэрні і машыннага двара  таксама добраўпарадкавалі  свае “ўладанні”. Паляводы дапамагалі дарожнікам ачышчаць ад смецця  прыдарожныя палосы, сабралі  яго і вакол міні-палігона цвёрдых бытавых адходаў каля вёскі Панюцічы — ён хоць  і знаходзіцца на балансе ЖКГ, але ж вакол яго тэрыторыя — наша, і мы зацікаўлены ў тым, каб у полі было чыста.

На палях сельгаспрадпрыемства механізатары  вялі вясновыя работы. Так, Дзмітрый Клаўсюк працягваў сяўбу цукровых буракоў. Занёс на свой рахунак у гэты дзень каля 30 гектараў. Глебу пад кукурузу запраўлялі арганічнымі ўгнаеннямі. Працавала 4 раскідвальнікі і пагрузчык. Унеслі каля 1000 тон кампостаў. І ўслед іх заворвалі. На гэтай рабоце пастараліся механізатары Іван Зянько і Віктар Майсеня. 25 чалавек занарадзілі  на збор камянёў на палях. Людзі працавалі шчыра, з клопатам пра добры ўраджай-2017.

Усяго ў нашым акцыянерным таварыстве ўдзел у рэспубліканскім  суботніку  прыняло каля 150 чалавек.

 

Пётр КУЛІК, дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Аблрапс-аграсэрвіс”:

— 22 красавіка, у суботу, на вытворчасці  працягваўся звычайны  тэхналагічны працэс. Перапрацоў-валі сою, атрым-лівалі соевы алей і шрот. Сыравіну  закупілі ва Украіне. Сваім транспартам з Магілёўскай вобласці завозім рапс.

Уласнымі сіламі займаемся бягучым рамонтам будынка канторы. Гэтаму таксама трэба  ўдзяляць увагу — побач з вытворчымі пытаннямі.

Сёлета наш калектыў атрымаў Дыплом ІІІ ступені ў аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна. Ёсць куды імкнуцца далей, што мы і робім.

 

Уладзімір РАЎБЕЦКІ,  старшыня Гарадзейскага пасялковага выканкама:

— Мы паставілі перад сабой задачу расшырыць тэрыторыю зоны  адпачынку “Ціхая затока”. Гарадзейскі цукровы камбінат пачаў завозіць сюды грунт. Працягвалася гэта работа і  падчас рэспубліканскага суботніка. А восенню высадзім на гэтай плошчы дрэвы і кустарнікі. Акрамя  добраўпарадкавання ў пасёлку, працаўнікі камбіната былі заняты на сваёй вытворчасці  і ў далучаных  сельгаспрадпрыемствах Капыльскага раёна.

Значны аб’ём работы выканалі ў лесапарку. Так, у замацаванай зоне № 5 прадстаўнікі СЗАТ “Еўратарэкс” пасадзілі дрэвы. Гэтым жа займаліся ў сваёй зоне № 7 работнікі філіяла “Ільнонасенне”. А прадстаўнікі чыгуначнай станцыі Гарадзея ў сваёй зоне № 8 убіралі сухія дрэвы.

Наводзілі чыгуначнікі парадак і на падведамаснай тэрыторыі. А яна  ў іх вялікая, уключае вуліцы Саўгасную, Перамогі і Стаўбцоўскую гарадскога пасёлка, прыдарожныя палосы.

Людзі Гарадзейскага  збожжапрыёмнага прадпрыемства  наводзілі парадак на тэрыторыі былой сенабазы, убіралі  там дрэвы. Ачышчаная зямля пяройдзе  ў севазварот СВК “Гара-дзея”.

Калектыў ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс”, акрамя работы на  асноўнай вытворчасці, добраўпарадкаваў сваю тэрыторыю, а таксама вуліцы Вакзальную і Інтэрнацыянальную.

Калектывы навучальных устаноў прыбіралі свае тэрыторыі. Трэба адзначыць, што ўжо дагэтуль гарадзейскія СШ № 1 і СШ № 2 высадзілі каля 1000 са-джанцаў арэха маньчжурскага, бярозы, таполі, елкі, сасны і піхты.

Прадстаўнікі Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната актыўна шэфствуюць над мемарыялам памяці  ахвяр фашызму. Яго тэрыторыю прыбралі, пабялілі ствалы дрэў, бардзюры.

Перад Вялікаднем, у чысты чацвер, мы арганізавалі  ўборку грамадзянскіх  могілкаў у г.п. Гарадзея. Вычысцілі кантэйнерную пляцоўку і стыхійныя звалкі, закончылі выразку і ўтылізацыю кустарнікаў, пазней правядзём хімапрацоўку, каб падрост гэты не падымаўся. Для работы на могіл-ках ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” вы-дзеліў пагрузчык, ЖКГ — двух рабочых і трактар, ПМК-217 і збожжапрыёмнае прадпрыемства — па самазвалу. Гэтай жа тэхнікай завезлі  грунт на гарпасялковую вуліцу Патрыётаў, засыпалі ім  каля царквы Ражства Прасвятой Багародзіцы ямкі, што заставаліся пасля зносу  аварыйных таполяў. Навялі  парадак і каля касцёла.

Апытанне правяла

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ. 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!