Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Сямён Шапіра: Працаваць канструктыўна і зацікаўлена

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

1482913086248898

Чарговая выязная прэс-канферэнцыя для рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры адбылася ў Пухавіцкім раёне. Перад пачаткам размовы з губернатарам журналісты азнаёміліся з работай некаторых вядомых прадпрыемстваў рэгіёна. Прадстаўнікі СМІ наведалі СТАА «Мароз-прадукт», ЦЭЦ-5 — філіял РУП «Мінскэнерга», ЗАТ «Аўгуст-Бел», ААТ «Завод горнага воску».



Падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік Міншчыны адказаў на шэраг надзённых пытанняў. Першым і галоўным сярод іх, вядома, стала пытанне пра ход веснавой сяўбы.  Старшыня Мінскага аблвыканкама пазітыўна ацаніў ход цяперашняй пасяўной кампаніі ў Мінскай вобласці. «Уся плошча веснавой сяўбы перавысіць 550 тысяч гектараў. Лічу, што пасяўную кампанію мы праводзім у аптымальныя тэрміны», — сказаў Сямён Шапіра. Ён канкрэтызаваў, што пад сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых адведзена больш за 200 тысяч гектараў.

Што тычыцца кукурузы, то яе мяркуецца пасеяць на плошчы больш за 200 тысяч гектараў у аптымальныя для гэтага тэрміны — з трэцяй дэкады красавіка па першую дэкаду мая.

Гаворачы аб іншых аспектах пасяўной кампаніі, Сямён Шапіра адзначыў, што ў цэнтральным рэгіёне плануецца пасеяць 38 тысяч гектараў цукровых буракоў, 11 тысяч гектараў ільну, прыблізна такія ж плошчы будуць заняты бульбай, астатняе адводзіцца пад сяўбу кармавых траў. Аграрыі вобласці здолелі ўнесці ў глебу на 1,5 мільёна тон больш арганікі ў параўнанні з мінулым годам і ўжо практычна дасягнулі паказчыка ў 9 мільёнаў тон. Губернатар лічыць гэта значным дасягненнем, бо гэты від работ з’яўляецца найбольш працаёмкім. «Думаю, калі ўзятыя тэмпы пасяўной будуць захаваны, то яна завершыцца раней. Сёння ўсе гаспадаркі вядуць палявыя работы, забяспечаны мінеральнымі ўгнаеннямі ў дастатковай колькасці. Тое ж магу сказаць і пра паліва», — падкрэсліў Сямён Шапіра. Кіраўнік Мінскай вобласці таксама адзначыў, што ўжо цяпер больш актуальным пытаннем з’яўляецца падрыхтоўка да кампаніі па корманарыхтоўцы, вызначэнні структуры кармоў.

Не меней цікавым быў адказ старшыні Мінскага аблвыканкама наконт ураджаю збожжа ў  2017 годзе. «У гэтым годзе мы ставім задачу атрымаць за 2,5 мільёна тон збожжа. Зразумела, складана прагназаваць, якое будзе надвор’е летам, але лічу, што той аб’ём, пра які ідзе гаворка, са-браць рэальна. Вялікая стаўка ў гэтым годзе будзе зроблена на кукурузу», — сказаў кіраўнік Мінскай вобласці. Азімыя пасевы збожжавых на плошчы больш за 300 тысяч гектараў добра перанеслі асенне-зімовы перыяд.

Пры чаканай сярэдняй ура-джайнасці 40 ц/га аграрыі змогуць атрымаць  не менш за 2 мільёны тон збожжа.

Акрамя таго, прагназуецца большы ў параўнанні з мінулым годам ураджай кукурузы на зерне. У цэлым гэта культура запатрабаваная свінакомплексамі, птушкафабрыкамі, таму яе неабходна вырошчваць больш і прадаваць корм гаспадаркам, перакананы Сямён Шапіра.

У цэнтральным рэгіёне ўжо абмяркоўваецца пытанне, якім чынам можна атрымаць 3 млн.т збожжа. Паводле слоў губернатара, гэтыя планы таксама рэальна ажыццявіць, але, хутчэй за ўсё, не ў 2017 годзе. Кажучы пра культуру земляробства, старшыня Мінаблвыканкама падкрэсліў, што якасць апрацоўкі глебы ў большасці раёнаў Мінскай вобласці стала адной з лепшых у краіне, і гэты факт з’яўляецца асновай добрага ўраджаю. «Кіраўнікі раёнаў і гаспадарак шмат чаго дасягнулі ў апошнія гады ў культуры апрацоўкі глебы. Цяпер стаіць задача палепшыць якасць працы ў галіне жывёлагадоўлі», — падсумаваў Сямён Шапіра.

Рамонт і становішча дарожнага пакрыцця стала тэмай наступнага пытання. «На рамонт дарог будуць накіраваны немалыя сродкі з фондаў Мінскай вобласці, якія раней прадугледжваліся для іншых мэтаў. У гэтым мы папрасілі падтрымку кіраўніка дзяржавы і атрымалі яе. Выразна вызначана, якім чынам будуць адшуканы гэтыя сродкі. Таму ў 2017 годзе зробім больш па рамонце дарог і будаўніцтве новых», — сказаў Сямён Шапіра.

Работы будуць весціся на ўчастку аўтадарогі Р23 Мінск — Мікашэвічы ад Слуцка да Салігор-ска, дзе ўладкуюць цэментава-бетоннае пакрыццё. Таксама работы капітальнага характару запланаваны на ўчастку ад Кургана Славы да Смалявічаў у кірунку Барысава і на трасе ад Заслаўя да Маладзечна. Гэта найбольш напружаныя ўчасткі, якія цяпер патрабуюць увагі, адзначыў губернатар.

Напярэдадні прэс-канферэнцыі кіраўнік сталічнага рэгіёна вярнуўся з Кітая, журналісты пацікавіліся вынікамі візіту. Сямён Шапіра расказаў, што дэлегацыя вобласці наведала правінцыю Гуандун, з якой яшчэ ў 2012 го-дзе было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. «Гэта было планавае мерапрыемства, на якім асноўная ўвага надавалася пытанням развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», — адзначыў старшыня Мінаблвыканкама. — Мы павінны былі разгледзець усе крокі па выкарыстанні акцыянернага капіталу, а таксама бюджэт парку. Дамовіліся не пра ўсё, таму ў Мінск прыехаў адзін з кіраўнікоў кампаніі па развіцці парку. Мы сёння працягнулі нашы перамовы аб тым, як зрабіць сам парк больш эканамічна эфектыўным, а кіраванне больш паспяховым. У прыватнасці, гаворка вялася аб прыцягненні новых рэзідэнтаў. Пакуль у парку іх 8, пачынае работу дзявяты, чатыры кампаніі з правінцыі Гуандун прыступаюць да працэдуры рэгістрацыі».

Усяго, па словах Сямёна Ша-піры, у індустрыяльны парк рыхтуецца ўвайсці каля 10 новых кампаній-рэзідэнтаў, якія прадстаўляюць КНР. «Менавіта цяпер наступіў перыяд актывізацыі работы з рэзідэнтамі, — адзначыў ён. — Да гэтага асноўныя намаганні былі накіраваны на стварэнне неабходнай інфраструктуры. Ужо пабудавана больш за 10 тысяч квадратных метраў плошчаў, якія ў любы момант могуць прыняць інвестараў. І працэс гэты ідзе».

У завяршэнні размовы Сямён Шапіра пракаментаваў прэтэнзіі Расіі да якасці беларускага мяса і малака: «Гэта не войны, гэта непаразуменні. Нашым службам трэба больш актыўна працаваць адна з другой, каб здымаць праблемы. Данкверт — разважлівы чалавек, нармальна ацэньвае сітуацыю, гатовы да дыялогу, але пры гэтым ён чалавек строгі і часам стаіць на мяжы ў абароне інтарэсаў Расіі. З Данквертам можна і трэба канструктыўна працаваць і дамаўляцца!».

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!