Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 10 °C

Уключылі зялёны канвеер

Нясвіжскія навіны 8 лет назад 0 0

Пост опубликован: 12.05.2017

трактар

У сельгаспрадпрыемствах раёна пачаўся сезон нарыхтоўкі кармоў для жывёлы. Першай культурай зялёнага канвеера стала азімая свірэпіца, крыніца бялку. Яе патрэбна ўбраць 723 гектары. Адны косяць і зялёную масу адразу дастаўляюць на корм, другія яе цюкуюць.



Надвор’е не спрыяе працаўнікам актыўна весці работу. Таму стараюцца спаўна выкарыстоў-ваць кожны пагодлівы час.

Вось у такія тры спрыяльныя дні “выхапілі” ўсе 50 гектараў пасеваў у фазе пачатку цвіцення культуры (самы спрыяльны момант) механізатары ААТ “Новае жыццё”. На касьбе на трактары “Фендт” працаваў Віктар Буйко. Травяную масу зграбалі Віктар Баргулёў і Сяргей Бандзік. З прэсам хадзіў Дзмітрый Смірноў. Рулоны склалі каля МТФ “Жанкавічы”, і зялёны корм пакрысе ўводзіцца ў рацыён жывёлы.

Па стане на 11 мая 91 гектар свірэпіцы азімай скошаны ў ААТ “Лань-Нясвіж”, убрана 80 га. Касьбой займаўся механізатар Дзмітрый Боган, зграбаннем — Юрый Бобрык, цюкаваннем — Віктар Яцук. Асноўная маса спрасаванага корму звозіцца да МТФ “Лань”, а таксама да ферм “Міцькавічы” і “Пукелеўшчына”.

У сярэднім па раёне, згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, па стане на 11 мая скошана 150 га свірэпіцы. Сярэдняя ўраджайнасць масы — 98 ц/га. Найбольшая яна — 173 ц/га — у ААТ “Сейлавічы”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!