Учора спектаклем Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага РЦК “Две дюжины алых роз” па п’есе Альда дэ Бенедэцці пачалося ХХІІ свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2017”. На працягу сённяшняга і заўтрашняга дня жыхароў Нясвіжа і гасцей горада будуць чакаць сустрэчы з музычным і выяўленчым мастацтвам, а таксама шмат цікавай навукова-папулярнай інфармацыі аб культуры і мастацтве.
Праграма “Музаў Нясвіжа-2017” апублікавана ў выпусках “НН” №37 і 38, а падрабязны рэпартаж аб праходжанні гэтай буйнай мастацкай імпрэзы ў Нясвіжы чытайце ў нашых наступных нумарах.
«НН».