
Па добрай традыцыі, ізноў сталі ў строй воіны “Бессмяротнага палка”. Юнае пакаленне Нясвіжчыны з гонарам і пашанай трымае ў руках партрэты сваіх прадзедаў, многія з якіх так і не вярнуліся з вайны. Разам з моладдзю да акцыі “Бессмяротны полк” штогод далучаецца і старэйшае пакаленне. На здымку злева — ураджэнец Нясвіжа Расціслаў Хмель з партрэтам свайго бацькі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, протаіерэя Дзмітрыя Хмеля

Першае месца ў раённым фестывалі-конкурсе “Песні Перамогі” ва ўзроставай катэгорыі 60 гадоў і вышэй сярод салістаў было прысуджана намесніку старшыні СВК “Агракамбінат “Сноў” па ідэалагічнай рабоце, старшыні прафкама агракамбіната Уладзіміру Слабко

Мітынг ля Брацкай магілы загінуўшых
воінаў і партызан у гарадскім парку сабраў несвіжан і гасцей горада ўсіх узростаў. На здымку: кветкі да Вечнага агню
ўскладае адзін з самых юных ўдзельнікаў урачыстасці

Другое месца ў раённым
фестывалі-конкурсе “Песні
Перамогі” ва ўзроставай катэгорыі 46 — 59 гадоў раздзялілі
тэхработнік Салтанаўшчынскага НПК д/с-СШ Таццяна Шкода
і сястра-гаспадыня Сноўскай
урачэбнай амбулаторыі Ала Шыбут

Не надта ласкавае надвор’е не перашкодзіла маленькім
несвіжанам ахвотна ўдзельнічаць у дзіцячай
забаўляльна-гульнёвай праграме,
якую падрыхтаваў для іх раённы цэнтр дзіцячай творчасці

Свята ўпрыгожыў сваім выступленнем ансамбль мажарэтак пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы і Святланы Банецкай

На бульвары дараванняў любы жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў выяўленчым мастацтве. Дапамагала ў гэтым выкладчык студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка”,
стваральнік і кіраўнік клуба “Лад”, што працуе
пры раённым цэнтры дзіцячай творчасці, Алена Гаціла

Нельга было не затрымацца каля выставы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе было прадстаўлена шмат прыгожага і цікавага — ад работ з саломкі да вытанчанага фрывалітэ
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.