«Беларуская хатка»

беларуская хатка беларуская хатка1

Жыццё iмклiвa ляцiць нaпeрaд. I, здaбывaючы кoжны дзeнь нeштa нoвae для сябe, мы нeпpыкмeтнa гyбляeм тoe святoe, cпpaдвeчнae, штo нaшы пpoдкi нaзывaлi нeпapыўнaй пoвяззю чacoў — нaшy мaлyю cпaдчынy. Мeнaвiтa з мэтaй нaгaдaць cyчaсным дзeцям пpa гicтopыю нapoдa, бeлaруcкaй вёскi, яe вытoкi i элeмeнты бyдзённaгa жыцця нaшыx пpoдкaў і cтвopaны ў нaшaй установе адукацыі этнaграфічны куток «Беларуская хaткa».

«Беларуская хатка» — адно з улюбёных месцаў дзяцей. Гліняны і драўляны посуд, даўнія прадметы дамашняга побыту, вышываныя ручнікі, нацыянальная вопратка — чаго толькі няма ў «Беларускай хатцы»!

У этнаграфічным куточку заўсёды гучыць беларуская мова: загадкі, казкі, песні. Дзеці слухаюць іх і выконваюць самі. Выхаванцы з вялікім задавальненнем наведваюць сялянскую хатку, любуюцца калыскай, дзе ляжыць прыгожая лялька, разглядаюць куфар, у якім захоўваюцца хатнія рэчы, цікавяцца мінулым роднага краю, задаюць шмат пытанняў.

З багатым культурным набыткам беларускага народа дзеці знаёмяцца і на занятках, а потым расказваюць пра ўсё, што пачулі, бацькам. Вядома, што найбольш  якаснае грамадзян-скае станаўленне асобы дашкольніка адбываецца менавіта праз практычную дзейнасць.

Традыцыі нашых продкаў яшчэ не забыты. Праз шэраг свят, экскурсій, заняткаў дзеці далучаюцца да гістарычнай спадчыны, захоў-ваюць усё лепшае, што мае наш народ у сваёй скарбонцы.

Вера АЛЯШКЕВІЧ,

намеснік  дырэктара

па вучэбнай  рабоце

ДУА  «Ліпскі навучальна-

педагагічны  комплекс  дзіцячы сад-сярэдняя  школа».

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.