Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 4 °C

Дзякуй вам, выратавальнікі!

Нясвіжскія навіны 8 лет назад 0 0

Пост опубликован: 02.06.2017

DSC02098

Быў прыгожы веснавы майскі дзень. Мясцовыя жыхары адпачывалі на сажалцы “дзікай”. Прыемна пахла кветкамі, чыстай вадой, водар разносіўся па лагчыне. Пасярэдзіне возера рамантычна плавалі два лебедзі. Здаецца, што ўсё вакол адпачывала, песцілася ў промнях ласкавага сонейка.



Раптам мы заўважылі, што адна з птушак пачала моцна біцца дзюбай і адначасова лапай аб ваду, намагаючыся вызваліцца. Звязаная моцнай лескай (леска, відаць, не кітай-ская, а часоў СССР). На вялікі жаль, паланянка нічога зрабіць не магла. Ішоў час. Птушка аслабела і пачала павольна калыхацца на хвалях вады сярод возера, склаўшы ў знямозе крылы і апусціўшы дзюбу. Яе сябар-шыпун блізка падплываў да параненай, нешта клекатаў, усё глядзеў у наш бок, кружыў вакол яе, нібы хацеў дапамагчы сяброўцы. Такія шчымлівыя боль, пранізлівасць, невыноснае адчуванне страты жыцця разнеслася па ўсім наваколлі.

Чакаць далей было проста немагчыма. Набіраем нумар 101. На тым канцы провада пачуўся мужны і сцвярджальны мужчынскі голас дзяжурнага: “Мы выязджаем. Чакайце”. Ад сэрца адлягло. Значыць, дапамога будзе.

Літаральна праз 10 хвілін прыехала група выратавальнікаў. Як было прыемна бачыць прыгожых, маладых, у адпрасаваных сучасных формах, ва ўсёй патрэбнай амуніцыі, з самымі навейшымі рацыямі супрацоўнікаў-ратавальнікаў — Уладзіміра Орпеля, Вадзіма Казакевіча, Уладзіміра Жэліхоўскага.

Нам было добра бачна, як ратавальнікі імгненна ацанілі крытычную сітуацыю, за долі хвіліны зарыентаваліся, пачу-ліся канкрэтныя каманды. Пачалося нялёгкае вызваленне паланянкі, бо глыбіня невядомая. Але, дзякуй Богу, птушку акуратна і беражліва вызвалілі з бяды.

Гэта трэба было бачыць, як яна страпянулася, узляцела над вадой, як расправіла свае параненыя крылы! Як прыгожа і вытанчана кружыўся каля яе, удзячны выратавальнікам, верны сябар!

Усім нам здавалася, што высакародныя птушкі дзякавалі службоўцам: “Прыміце нашу падзяку. Дзякуй за вялікія сэрцы і чыстае сумленне!”

Вельмі хацелася б, каб звычайныя людзі, асабліва моладзь, усе стараліся быць неабыякавымі да чужой бяды, да чужога болю жывой істоты. Дапаможаце вы, і вам абавязкова дапамогуць у цяжкую хвіліну.

Відавочцы падзеі на сажалцы “дзікай”,

жыхары г. Нясвіжа.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!