У панядзелак у Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі адбыўся “круглы стол” “Дыпламатыя слова: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай культуры”.
Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адзначыла, што мерапрыемства прымеркавана да ўдзелу беларускіх кнігавыдаўцоў у маскоўскім кніжным фестывалі “Красная плошча”. “Тое, што ў цэнтры расійскай сталіцы, каля Крамля, прадстаўлена беларуская кніга, — сімвалічны, важны і добры знак, — сказала яна. — Вынікам удзелу павінна стаць далейшае пашырэнне, умацаванне гуманітарнай прасторы Беларусі”.
Пад знакам Скарыны
Пост опубликован: 07.06.2017