На тры дні ў канцы мінулага тыдня Нясвіж ужо ў восьмы раз стаў адкрытай пляцоўкай і жывой дэкарацыяй для магутнага фінальнага акорда тэатральнага сезона Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Шэсць канцэртаў у рамках “Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” запомніліся гледачам як феерверк непаўторных эмоцый і тых глыбокіх перажыванняў, якія ва ўсе часы дарыла людзям класічнае мастацтва.

Аб тым, што чакае прыхільнікаў высокага мастацтва на сёлетніх “Вечарах Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” і асаблівасцях іх падрыхтоўкі і правядзення, падчас прэс-канферэнцыі журналістам расказалі першы намеснік генеральнага дырэктара СТАА “Ма-більныя ТэлеСістэмы” Яўген Бранцаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Наталля Жэрка, дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка і мастацкі кіраўнік творчага аб’яднання “Беларуская капэла”, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктар Скарабагатаў.
На здымку: Віктар Скарабагатаў прадстаўляе журналістам сваю кнігу
“Антон Генрых Радзівіл і яго опера “Фауст”

Вечарам першага дня у двары замка радзівілаў увазе публікі быў прадстаўлены шэдэўр
сусветнай харэаграфіі, адзін з самых папулярных балетаў Вялікага тэатра —
“Жызэль, або вілісы” Адольфа Адана
аб праходжанні гэтай вялікай тэатральнай імпрэзы ў Нясвіжы — у наступных нумарах “НН”.
Соф’я
ЛЮБАНЕЦ.
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.