Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

На адным дыханні

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 23.06.2017

концерт

Іменна так можна назваць выступленне Нацыянальнага  акадэмічнага народнага хору  Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча ў Нясвіжы. Канцэртная праграма была разнастайнай і цікавай, дынамічнай.  Прыгожыя касцюмы  артыстаў у трох колерах: зялёным, блакітным, цёмна-чырвоным, з беларускім арнаментам. Музыканты аркестра таксама адпавядалі вакалістам ва ўбранні. Пяшчотна гучалі скрыпкі, звінелі цымбалы, пад іх акампанемент ліліся цудоўныя песні. Прыемна было слухаць творы аб Радзіме, а таксама лірычныя і жартоўныя. Выконвалі  сталічныя харысты і польскія, украінскія і рускія песні, шырока і  раздольна  плылі  мелодыі, якія вызначаў высокі прафесіяналізм, здольнасць захапіць слухача. Апошнія ў знак падзякі бурнымі авацыямі сустракалі кожны твор, не адрываючыся глядзелі на сцэну і слухалі… Сапраўдным святам народнай творчасці стаў гэты цудоўны канцэрт, узровень якога  выклікае пачуццё гонару за нашых выканаўцаў, за іх любоў і павагу  да песні. А з якім  запалам і зухаватасцю выступаў танцавальны калектыў хору! Беларускія,  рускія, украінскія і цыганскія танцы проста ўзрушвалі гледачоў, выканаўцы вярталіся на сцэну, каб паўтарыць складаныя і віртуёзныя па. Выдатны вакал, зладжанасць, уменне і жаданне дарыць людзям радасць сваёй творчасцю пацвярджаюць пачэснае званне народнага, вядомага ў рэспубліцы калектыву. Вялікая заслуга ў тым і кіраўніка хору, народнага артыста Беларусі, прафесара Акадэміі музыкі Міхаіла Дрынеўскага. Ён прысутнічаў на канцэрце і прымаў захопленыя  водгукі несвіжан.



Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!