Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 29 чэрвеня, у Мінску афіцыйна адкрыта абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару. Указ “Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2016 год” Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў 23 чэрвеня 2017 г. У лік пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў мінулым годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця выйшла прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Прыемнага апетыту” — сярод арганізацый, якія аказваюць паслугі грамадскага харчавання.
Па эканоміі рэсурсаў у шэраг пераможцаў выйшла адкрытае акцыянернае таварыства “Нясвіжскія Астроўкі” — сярод арганізацый сельскай гаспадаркі.
Віншуем землякоў з перамогай!
“НН”.