Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Вялікае мастацтва ў Нясвіжы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Нікога  не пакінула  раўнадушным опера П’етра Масканьі “Сельскі гонар”,  дзе ролі Лолы  і Турыдду  выканалі  лаўрэат  міжнароднага конкурсу  Крыскенція  Стасенка  і народны  артыст  Беларусі,  лаўрэат  Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Франкоўскі

Нікога не пакінула раўнадушным опера П’етра Масканьі “Сельскі гонар”, дзе ролі Лолы і Турыдду выканалі лаўрэат міжнароднага конкурсу Крыскенція Стасенка і народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Франкоўскі



(Заканчэнне. Пачатак у №50) 

Як мы ўжо ўзгадвалі, у канцы мінулага тыдня наш горад ператварыўся ў вялізную тэатральную сцэну, на якой разгарнуўся фестываль “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”, арганізаваны ў папулярным зараз фармаце open-air.

У пятніцу, 23 чэрвеня, вялікую тэатральную імпрэзу адкрыў канцэрт “Беларускі класіцызм” у касцёле Божага Цела. Яго слухачоў чакала не толькі музыка найвышэйшай пробы, але і цікавыя каментарыі да яе з вуснаў мастацкага кіраўніка творчага аб’яднання “Беларуская капэла”, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктара Скарабагатава. Гучалі творы выдатных кампазітараў, чыя творчая дзейнасць была звязана з Беларуссю: Юзафа Дашчынскага, якога называлі Бетховенам Усходняй Еўропы, Вольфганга Моцарта, якога запрашаў на работу ў Гродна князь Антоній Тызенгауз, аднак ранняя смерць генія не дазволіла яму прыняць гэта запрашэнне, Іагана Шульца, які некалькі гадоў служыў прыдворным капельмайстрам пры двары Сапегаў, Ёзафа Гайдна, з якім сябраваў князь Міхал Казімір Агінскі, Яна Голанда, які на працягу 20 гадоў служыў прыдворным капельмайстрам Радзівілаў, Язэпа Казлоўскага, настаўніка музыкі Міхала Клеафаса Агінскага, кампазітара, які аб’яднаў польскую, рускую і беларускую культуру.

_SAS2425

Фрагменты канцэрта “Каханню ўсе ўзросты падуладны”.  Злева — спявае саліст Вялікага тэатра, лаўрэат міжнароднага конкурсу, уладальнік медаля Францыска Скарыны Эдуард Мартынюк. Справа — на сцэне Тэатральнай залы — лаўрэат міжнародных конкурсаў,  уладальнік медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава, дыпламант міжнародных конкурсаў, уладальнік медаля  Францыска Скарыны Таццяна Траццяк,  народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў

Фрагменты канцэрта “Каханню ўсе ўзросты падуладны”. Злева — спявае саліст Вялікага тэатра, лаўрэат міжнароднага конкурсу, уладальнік медаля Францыска Скарыны Эдуард Мартынюк. Справа — на сцэне Тэатральнай залы — лаўрэат міжнародных конкурсаў,
уладальнік медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава, дыпламант міжнародных конкурсаў, уладальнік медаля
Францыска Скарыны Таццяна Траццяк,
народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў

Вечарам гэтага ж дня замак Радзі-вілаў паслужыў дэкарацыяй для балета Адольфа Адана “Жызэль, або Вілісы”, у якім мовай музыкі і танца распавядаецца аб трагедыі маладой сялянкі, што загінула ад няшчаснага кахання і стала міфічнай істотай — вілісай. Па легендзе, што бытавала на нямецкіх землях, у віліс ператвараліся нявесты, якія паміралі напярэдадні вяселля. Гэта прыгожая і адначасова трагічная гісторыя ўжо шмат гадоў з’яўляецца прызнаным шэдэўрам сусветнай харэаграфіі і адным з самых папулярных спектакляў Вялікага тэатра.

У суботу, 24 чэрвеня, у Тэатральнай зале замка Радзівілаў аматараў камернага мастацтва сабраў канцэрт “Каханню ўсе ўзросты падуладны”, на якім прагучалі рускія і французскія рамансы, неапалітанскія песні і інструментальная музыка ў выкананні салістаў Таццяны Траццяк, Уладзіміра Пятрова, Таццяны Гаўрылавай, Эдуарда Мартынюка і струннага квінтэта “Серэнада”. Публіка так рада была ізноў пачуць славутыя “Я встретил вас”, “Только раз”, “Падарожныя ў ночы” з рэпертуару Фрэнка Сінатры і іншыя бессмяротныя творы аб пачуцці, якое непадуладна часу і абставінам, што выклікала артыстаў на “біс”, і яны ўжо па-за праграмай на развітанне выканалі папулярную песню “Сердце, тебе не хочется покоя”.

Любоўныя перажыванні зусім іншага кшталту разгарнуліся ў двары замка вечарам таго ж дня падчас паказу прэм’ернага спектакля гэтага тэатральнага сезона — оперы П’етра Масканьі “Сельскі гонар”, твора аб каханні, рэўнасці, здрадзе і забабонах. Гераіня, якую кінуў каханы, абражаная і аслепленая рэўнасцю, спрабуе любымі спосабамі вярнуць яго, аднак у выніку губіць яго жыццё і назаўсёды абцяжарвае сваё сумленне.

Нядзеля, 25 чэрвеня, стала сапраўды святочным днём тэатральнага фестывалю: ён вызначыўся мноствам яскравых, пазітыўных эмоцый, гумарам і смехам. Усё пачалося з оперы Гаэтана Даніцэцці “Viva la mamma! або Тэатральныя парадкі і беспарадкі” ў пастаноўцы Алены Ме-дзяковай і дырыжора Івана Касцяхіна, якая прайшла ўдзень у Тэатральнай зале замка Радзівілаў. У цяперашні час гэта опера — нячасты госць на тэатральных сцэнах, але кожная яе пастаноўка адрозніваецца новым арыгінальным сцэнічным рашэннем, кожны рэжысёр па-свойму інтэрпрэтуе тонкі гумар яе сюжэту, што нязменна выклікае павышаную ўвагу гледачоў.

Адным з цікавых  момантаў канцэрта  стала магчымасць сфатаграфавацца з гаспадарамі замка — князем Міхалам  Казімірам Радзівілам  і княгіняй Уршуляй,  у ролях якіх выступілі народныя артысты Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі  Беларусь Сяргей Франкоўскі  і Ніна Шарубіна.  На здымку: каля княгіні Уршулі Радзівіл —  Ганаровы грамадзянін Нясвіжа Уладзімір  Дражын

Адным з цікавых момантаў канцэрта стала магчымасць сфатаграфавацца з гаспадарамі замка — князем Міхалам Казімірам Радзівілам і княгіняй Уршуляй, у ролях якіх выступілі народныя артысты Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Франкоўскі і Ніна Шарубіна. На здымку: каля княгіні Уршулі Радзівіл — Ганаровы грамадзянін Нясвіжа Уладзімір Дражын

Фрагмент адажыа з чатырма кавалерамі  з балета Чайкоўскага “Спячая прыгажуня”. У ролі прынцэсы Аўроры —  заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец

Фрагмент адажыа з чатырма кавалерамі
з балета Чайкоўскага “Спячая прыгажуня”. У ролі прынцэсы Аўроры —
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец

Як заўсёды, “на ўра” публіка прымала куплеты Эскамільё  з оперы Бізэ “Кармэн”  у выкананні заслужанага  артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Громава

Як заўсёды, “на ўра” публіка прымала куплеты Эскамільё з оперы Бізэ “Кармэн”
у выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Громава

“Viva la mamma!” — опера пра оперу. Сэнс яе ў тым, што на сцэне правінцыяльнага італьянскага тэатра трупа рыхтуецца да прэм’-еры оперы кампазітара Хассэ “Ромулус і Эрсілія”. Артысты спачатку дзейнічаюць зладжана, але затым іх прафесійныя амбіцыі і асабістыя інтарэсы пачынаюць пераважаць над мэтай  паставіць спектакль і выліваюцца ў серыю інтрыг, любоўных гісторый і камічных сітуацый. Становішча да крайнасці абвастрае мама Агата, якая ўрываецца на сцэну з патрабаваннямі прадаставіць яе дачцэ Луіджыі галоўную ролю ў спектаклі. Артысты сварацца, пастаноўка развальваецца на вачах, аднак менавіта мама Агата і выратоўвае спектакль. Цікава і тое, што гэта опера, па традыцыі, у любой краіне выконваецца на двух мовах — усё, што звязана з жыццём тэатральнай трупы, спяваецца на мове, зразумелай слухачам, а фрагменты оперы, якую “рэпеціруюць” героі спектакля — на італьянскай. Тым, хто не здолеў пабываць у нядзелю ў Тэатральнай зале замка, застаецца пажадаць усё ж такі пабачыць гэты спектакль у самім тэатры. Незабыўныя ўражанні будуць гарантаваныя!

Завяршыўся нясвіжскі open-air Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у замку Радзівілаў гала-канцэртам “Радзівілаўскі баль, альбо Вечар у гасцях у Уршулі Радзівіл”, дзе да гасцей выйшлі самі князь Міхал Казімір Радзівіл і княгіня Уршуля, ролі якіх выканалі артысты тэатра. Амаль 1200 чалавек у гас-цінным двары замка Радзівілаў пачула самыя вядомыя арыі і дуэты з опер і аперэт, папулярныя музычныя кампазіцыі, палюбавалася на сцэны з шэдэўраў сусветнай харэаграфіі ў выкананні зорак беларускай оперы і балета, а таксама музыкантаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі. Авацыі ўдзячнай публікі сталі заканамернай узнагародай артыстам, якія падарылі ёй магчымасць убачыць новыя сусветы і на час канцэрта апынуцца ў новай рэальнасці, яскравай і непаўторнай.

Каля 1200 чалавек з’язджаецца  ў Нясвіж на канцэрты  ў рамках “Вечароў  Вялікага тэатра  ў замку Радзівілаў”  з усёй Беларусі

Каля 1200 чалавек з’язджаецца ў Нясвіж на канцэрты ў рамках “Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” з усёй Беларусі

Застаецца дадаць, што рэалізацыя гэтага цудоўнага музычнага праекта стала магчымай, дзякуючы Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму акадэміч-наму Вялікаму тэатру Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж” пры падтрымцы Мінскага абласнога і Нясвіжскага раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама дзякуючы спонсарам — генеральнаму партнёру праекта СТАА “МТС” і холдзінгу “Атлант-М”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ,

Аляксандра ШЧЭРБАЧА.        

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!