
Па традыцыі, падчас святочнага шэсця
даніна павагі была аддадзена тым,
хто вызваляў Нясвіж. Каля стэлы Вызвалення — кіраўніцтва горада і раёна, ваенныя, прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі
і раённай арганізацыі БРСМ

Раздзяліць свята з несвіжанамі прыбылі дэлегацыі
гарадоў-партнёраў: Аўцэ (Латвія), Бояркі (Украіна),
Гатчыны і Рэутава (Расійская Федэрацыя), Злотува,
Адалянува, Тарнува і Пулаваў (Польшча), Ісмаілы
(Азербайджан), Лайхінгена (Германія), Радвілішкіса (Літва).
Ад імя іх усіх да несвіжан і гасцей горада звярнулася
кіраўнік дэлегацыі горада Аўцэ Вія Кершус
У нядзелю Нясвіж адзначыў Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень горада. Акрамя несвіжан і кіраўніцтва горада і раёна, у свяце ўдзельнічалі пачэсныя госці — ганаровыя грамадзяне Нясвіжа і дэлегацыі гарадоў-партнёраў. Напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 73-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад фашысцкіх захопнікаў — удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства сабраліся на галоўнай плошчы горада, каб аддаць даніну павагі гэтым вялікім падзеям, якія сталі для нашай краіны сімвалам славы і памяці пра мінулае, гонару за яе сённяшні дзень і надзеі на будучыню.
Сёлетняе свята для несвіжан стала асабліва адметным — да яго было прымеркавана адкрыццё абноўленай гасцініцы “Нясвіж”, якая прырасла на два паверхі і набыла статус трохзоркавага гатэля.
Аб тым, як прайшло святкаванне ў Нясвіжы, — наш фотарэпартаж.

Для ўдзелу ва ўрачыстым мерапрыемстве
на Ратушнай плошчы сабраліся
прадстаўнікі працоўных калектываў горада

Нясвіж — калыска сярэднявечнай культуры, горад-легенда, горад-помнік, з якім звязаныя жыццё і творчасць такіх выбітных гістарычных асоб, як вялікі дзеяч беларускай культуры, асветнік Сымон Будны, архітэктар Ян Бернардоні, гравёр Тамаш Макоўскі, этнограф і паэт Уладзіслаў Сыракомля, народны пясняр Беларусі Якуб Колас і, вядома ж, славутага роду Радзівілаў, у многім дзякуючы якому наш горад стаў гістарычнай перлінай Беларусі. У памяць аб гэтым гасцей свята віталі Мікалай Крыштаф Радзівіл (Аляксей Абражэй) і яго жонка Яўфімія з роду Вішнявецкіх (Кацярына Каструбай)
(Заканчэнне — у наступным нумары “НН”).
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота наталлі ЕРМАШЭНКА.