Падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Нясвіжы на цэнтральнай плошчы была ўрачыста адкрыта абноўленая раённая Дошка Гонару. На яе занесены 42 фотаздымкі працаўнікоў Нясвіжчыны: кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія выйшлі пераможцамі па выніках работы народнагаспадарчага комплексу раёна за 2016 год, а таксама прадстаўнікоў працоўных калектываў, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у выкананне асноўных прагнозных паказчыкаў і атрымалі званне “Лепшы па прафесіі” па выніках работы за 2016 год — кожны ў сваёй сферы, згодна з адпаведнымі рашэннямі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.
Сёння мы пачынаем фотазнаёмства з героямі дня.

Максім Валер’евіч БАЛАЦЯНЫ,
старшы памочнік начальніка штаба
Нясвіжскага раённага аддзела
па надзвычайных сітуацыях установы “Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі
Беларусь”, капітан унутранай службы