Меню
Курс $  3.05 | €  3.52 | ₽100  3.8 |
Погода 16 °C

Унікальныя артэфакты — у новай кнізе

Нясвіжскія навіны 8 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.07.2017

Удзельнікаў прэзентацыі вітае  дырэктар НГКМЗ “Нясвіж” Сяргей Клімаў

Удзельнікаў прэзентацыі вітае
дырэктар НГКМЗ “Нясвіж” Сяргей Клімаў

Пачэсныя госці ўрачыстага мерапрыемства —  Дзіана Карабба-Радзівіл  з сям’ёй

Пачэсныя госці ўрачыстага мерапрыемства —
Дзіана Карабба-Радзівіл з сям’ёй



Апошняя дэкада чэрвеня ў нашым горадзе была багатай на цікавыя культурныя падзеі. Асаблівае месца сярод іх заняла прэзентацыя кнігі-альбома “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў”. Гэта ўнікальнае выданне, першае на сённяшні дзень у нашай краіне, прысвечана зброеваму збору, які збіраўся і захоўваўся ў Нясвіжскім палацы з XVI да пачатку ХХ стагоддзя. У ім найбольш поўна апісваецца гэта  калекцыя  — самая значная ва Усходняй Еўропе. У кнізе, надрукаванай на самым высокім паліграфічным узроўні, выкарыстоўваюцца тры мовы — беларуская, руская і англійская, і ў ёй упершыню апублікаваны фотаздымкі ўнікальных артэфактаў з радзівілаўскай калекцыі, якія цяпер знаходзяцца ў шматлікіх музеях ЗША і Еўропы. Дзякуючы прэзентаванаму выданню, тым, хто хоча пазнаёміцца з экспанатамі зброевага збору Радзівілаў, зараз не трэба ехаць у далёкія краіны: дастаткова адгарнуць старонкі кнігі.

Цікава, што ў мінулым стагоддзі рарытэтны збор знік з Нясвіжа. Як устанавілі спецыялісты Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, ён быў распрададзены самімі Радзівіламі, аднак дадзеныя аб ім разам з фотаздымкамі, дзякуючы карпатлівай рабоце навукоўцаў, увайшлі ў кнігу-альбом. У ім таксама прадстаўлены каталогі   аўкцыёнаў, на якіх прадаваліся элементы калекцыі, што дае магчымасць прасачыць, што і ў якой колькасці вывозілася з Нясвіжа.

Інтэрв’ю з мецэнатам выдавецкага праекта Аляксандрам  Паўлоўскім праводзіць вядучы тэлеканала БТ-3 Дзмітрый Карась

Інтэрв’ю з мецэнатам выдавецкага праекта Аляксандрам
Паўлоўскім праводзіць вядучы тэлеканала БТ-3 Дзмітрый Карась

Намеснік дырэктара НГКМЗ “Нясвіж” Сяргей Егарэйчанка расказаў, што часта амуніцыя вывозілася тайна, бывала, прадавалася ў спешным парадку — пра гэта сведчаць некаторыя аўкцыённыя спіскі, знойдзеныя ў архівах, дзе радзівілаўскія прадметы былі ўпісаны ад рукі. З кнігі таксама можна даведацца, па якіх цэнах яны прадаваліся.

Асаблівымі гасцямі прэзентацыі стала ўнучка апошняга няс-віжскага ардыната Лявона Ра-дзівіла Дзіана Карабба-Радзівіл і яе сям’я. Беларусь яны наведвалі ўжо другі раз, а першы візіт адбыўся тры гады таму. Да гэтага Дзіана ведала пра Нясвіж з расказаў дзядулі Лявона, які, як і ўсе астатнія члены сям’і, пакінуў замак у 1939 годзе. Усіх іх арыштавалі чырвонаармейцы, пасля чаго Радзівілы трапілі ў Мінск у турму НКУС, а затым — у Маскву на Лубянку. Выратавала іх маці Лявона, княгіня Марыя Роза, якой на момант арышту ў  замку не было. Яна сябравала з каралевай Італіі і тагачасным італьянскім прэм’ер-міністрам Беніта Мусаліні. Гэтыя асобы і звярнуліся з нотай да савецкага ўрада, у якой прасілі выслаць Радзівілаў у Італію.

Перад удзельнікамі прэзентацыі выступае капэла  беларускіх духавых інструментаў “Гуды”

Перад удзельнікамі прэзентацыі выступае капэла
беларускіх духавых інструментаў “Гуды”

“Шляхецкую бойку” перад удзельнікамі прэзентацыі разыгралі артысты гістарычных клубаў

“Шляхецкую бойку” перад удзельнікамі прэзентацыі разыгралі артысты гістарычных клубаў

Сёння Дзіана і яе родныя — пачэсныя госці замка, гісторыя якога цесна звязала Беларусь і Італію.

Падчас прэзентацыі ўвазе гасцей мерапрыемства была прадстаўлена цікавая забаўляльна-пазнавальная праграма, якая стала яшчэ адным своеасаблівым экскурсам у гісторыю і вельмі спадабалася ўсім прысутным.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!