Аляксандр Лукашэнка 29—30 чэрвеня зрабіў рабочы візіт у Ра-сійскую Федэрацыю, дзе прымаў удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і ІV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
На пасяджэнні ВДС абмеркаваны найважнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Адна з цэнтральных тэм парадку дня — вынікі гандлёва-экана-мічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за 2016 год.
Адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, на якой бакі абмеркавалі найбольш важныя пытанні ўзаемадзеяння краін як на двухбаковай аснове, так і ў інтэграцыйных фарматах.