Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 20 °C

З паэтычным словам — па роднай зямлі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.07.2017

сазончик

 

Міхаіл Яфрэмавіч Сазончык нарадзіўся 5 ліпеня 1932 года ў вёсцы Юрцава Аршанскага раёна. Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў брыгадзірам у Крупскім раёне, потым вярнуўся на родную Аршаншчыну. Пазней жыццёвыя дарогі прывялі Міхаіла Яфрэмавіча на Нясвіжчыну. Ён працаваў галоўным аграномам у калгасе імя Дзяржынскага (цяпер — ААТ “Нясвіжскія  Астроўкі”), а жонка Зінаіда  Фёдараўна — там жа галоўным заатэхнікам. Пасля пераехалі ў саўгас “Буракаводчы” (цяпер — дзяржаўнае прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавіч-ная”). Міхаіл Сазончык узначаліў тут аддзяленне “Ужанка”…



У ім ужывалася некалькі іпастасяў: аграном, тэхнолаг зямлі, кіраўнік сярэдняга звяна, добры муж, бацька, гаспадар і — паэт, чалавек, улюбёны ў жыццё, неабыякавы да яго розных праяўленняў, які ўмеў свае думкі і пачуцці, свае пажаданні перадаць у вершаванай форме. Дасылаў вершы ў рэспубліканскія, абласное і раённае выданні. Яго друкавалі часопісы “Маладосць”, “Вожык”, “Бярозка”, “Вясёлка”, газеты “Белорусская нива” (“Сельская газета”), “Мінская праўда”, “Чырвоны сцяг” (цяпер — “Нясвіжскія навіны”). Яго паэзія ўтрымлівае і высокі грамадзянскі пафас, і лёгкую настальгію аб  мінулым, і любоў да Радзімы, і цёплыя пачуцці да сваіх родных. Шмат таксама гумару, іроніі, сатыры.

Невычарпальная крыница 5

Міхаіл Яфрэмавіч — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар  дзесяці зборнікаў вершаў: “Вераб’і-ная дача”, “Пад родным небам”, “Навагодні светлячок”, “Крыніца”, “Выпрабаванне часам”, “Люблю”, “Роздум”, “Сонца мыецца”, “Жыву ў Гарадзеі” і “Невычарпальная крыніца”. Ужо нават па назвах твораў можна меркаваць, аб чым пісаў паэт.

Апошні зборнік аўтар падрыхтаваў да друку, але  не паспеў яго выдаць. Міхаіл Яфрэмавіч пайшоў з жыцця 26 чэрвеня 2015 года. Нядаўна родныя ажыццявілі яго мару. Напярэдадні 85-гадовага юбілею мужа, бацькі, паэта яны выдалі ў Нясвіжскай  друкарні імя Сымона Буднага зборнік вершаў Міхаіла Яфрэмавіча “Невычарпальная крыніца”.

Міхаіл Сазончык пакінуў на роднай зямлі прыкметны след. І не толькі як аграном. Але і як паэт. Гэты след сатканы з рыфмаў і рытмаў, з эпітэтаў і метафар — сакавітай беларускай мовай. Роднай мовай.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!