Меню
Курс $  3.28 | €  3.56 | ₽100  3.37 |
Погода 9 °C

Меркаваная небяспека ці намераная палітызацыя?

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 19.07.2017

аэс

Аб айчыннай АЭС гавораць на найбуйнейшых міжнародных пляцоўках. Не так даўно гэтае пытанне абмяркоўвалася на ПА АБСЕ ў Мінску і на сустрэчы кіраўнікоў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Варшаве. Як правіла, тэму распачынае Літва, на мяжы з якой будуецца беларуская станцыя. Вось толькі ці сапраўды ініцыятарамі такіх размоў рухае апасенне за бяспеку Еўропы або яны маюць іншыя мэты?



Дарэчы, 26-я сесія штогадовай Парламенцкай асамблеі АБСЕ паказала досыць цвярозае ўспрыманне заходнееўрапейскімі парламентарыямі пытанняў, якія датычацца дзяржаў Усходняй Еўропы. Удзельнікі сесіі выказвалі сваё асабістае меркаванне, якое магло не супадаць з меркаваннем палітычнага блока, у які ўваходзяць іх краіны.

Сапраўды, чарнобыльская трагедыя пакінула глыбокі след на зямлі. Але яна не стала перашкодай для будаў-ніцтва атамных электрастанцый, у тым ліку ў Еўропе.

Тым не менш «страшылкі» аб будаўніцтве БелАЭС парламентарыі Літвы спрабавалі прасунуць праз рэзалюцыю на Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску. Тэма не была ўхвалена падчас пасяджэння агульнага камітэта па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі.

«Дэпутаты з іншых краін пагадзіліся з намі, што нельга падыходзіць аднабока да падобных пытанняў, тым больш што атамная энергетыка развіваецца ў большасці краін — удзельніц АБСЕ, — пракаментаваў галасаванне дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Рыбак. — І гэта таксама адзін з аспектаў нашай прапановы аб інтэграцыі — не трэба прыходзіць з нейкімі асобнымі міжкраінавымі пытаннямі на пасяджэнне АБСЕ, якая аб’ядноўвае 57 краін. Падыходы павінны быць агульнымі, і добра, што з нашай пазіцыяй пагадзілася большасць дэлегатаў».

Практычна ў той жа час прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на сустрэчы кіраўнікоў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Варшаве з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам казала пра важнасць бяспекі рэгіёна і пагрозу, якую ўяўляе БелАЭС. Яна заявіла, што Беларуская АЭС і газаправод «Паўночны паток — 2» могуць быць выкарыстаны Расіяй у якасці інструмента неканвенцыянальнага шантажу.

Дарэчы, менавіта тэме бяспекі БелАЭС удзяліў асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка падчас свайго выступлення на адкрыцці летняй сесіі ПА АБСЕ.

«Я гарантую вам, еўрапейцам, нягледзячы на тое, што мы не адзіная краіна, якая займаецца мірным атамам: мы пабудуем самую бяспечную станцыю. У нас пасля катастрофы ў Чарнобылі не так проста было прыняць гэтае рашэнне. І мы разумеем сёння, што галоўнае пытанне — бяспека. Тое, што хвалюе і еўрапейцаў, і нашых суседзяў. Мы маем намер завяршыць будаўніцтва гэтай станцыі ў тэрмін з няўхільным выкананнем нормаў і стандартаў МАГАТЭ», — падкрэсліў беларускі лідар.

З тым, што будаўніцтва БелАЭС не павінна палітызавацца, згодныя і парламентарыі іншых краін. «Вядома, атамная энергетыка вельмі эфектыўная, але ў той жа час яна нясе пэўныя рызыкі. Атамная станцыя ў Беларусі па-вінна быць у першую чаргу бяспечнай па сваіх тэхнічных характарыстыках. Пытанні будаўніцтва такіх аб’ектаў, як атамныя станцыі, у прыватнасці БелАЭС, не павінны палі-тызавацца, а павінны ў першую чаргу разглядацца з пункту гледжання навукі», — пракаментавала сітуацыю дэлегат сесіі ПА АБСЕ ад ЗША, кангрэсмен ад штата Вісконсін Гвен Мур, якая ўдзельнічала ў пасяджэнні камітэта па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі.

Яна лічыць, што супярэчнасці па будаўніцтве АЭС існуюць яшчэ і таму, што станцыя будуецца на мяжы дзвюх дзяржаў. На яе думку, яны павінны канструктыўна абмяркоўвацца. Пры гэтым, напэўна, на слове «канструктыўна» трэба зрабіць падвоены націск.

Ілья КРЫЖЭВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!