Па запрашэнні кіраўніка Радвілішскага самакіравання Антанаса Чапаноніса дэлегацыя Нясвіжскага раёна ўзяла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 450-годдзю горада Радвілішкі. У складзе дэлегацыі, якую ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, горад-партнёр у Літве наведалі начальнік філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вячаслаў Мінкевіч, дырэктар прадстаўніцства Белдзяжстраху па Нясвіжскім раёне Ігар Кудрук, народны ансамбль песні “Млечны шлях” РЦК і раённыя зборныя каманды моладзі па футболе і баскетболе.

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна на чале са старшынёй
раённага Савета дэпутатаў Валерыем Лазюком у складзе
начальніка філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вячаслава Мінкевіча і дырэктара прадстаўніцтва Белдзярж-страху па Нясвіжскім раёне Ігара Кудрука ўручае карціну
з відам Нясвіжа мэру горада Радвілішкі Антанасу Чапанонісу

Падчас святочных мерапрыемстваў у Радвілішках. Кіраўнікі дэлегацый гарадоў-партнёраў перарэзваюць сімвалічную стужку на адкрыцці інфармацыйнага цэнтра для турыстаў (злева — Валерый Лазюк)

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк і мэр горада Радвілішкі Антанас Чапаноніс выказваюць сваё задавальненне выступленнем народнага ансамбля песні «Млечны шлях»
Мэр Радвілішак па-сяброўску цёпла і ветліва прыняў нашу дэлегацыю ў адміністрацыі раёна. Самыя добрыя ўражанні пакінула знаёмства з горадам і рэгіёнам, уразілі сучасныя аб’екты сацыяльна-культурнай сферы. Цікава прайшла сустрэча з творчым калектывам мясцовага Дома культуры, дзе для членаў нашай дэлегацыі была падрыхтавана канцэртная праграма. Таксама нашы землякі наведалі ўстановы адукацыі, спорту і аховы здароўя. Дэлегацыя Нясвіжская раёна таксама прыняла ўдзел у святочным мерапрыемстве «450 год Радвілішкам», якое ў рамках дзяржаўнага свята — Дня Гедыміна — адбылося на вуліцах горада.
Падчас свайго выступлення кіраўнік нашай дэлегацыі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк сардэчна павіншаваў жыхароў Радвілішак са святам і зазначыў, што супрацоўніцтва паміж нашымі гарадамі будзе ўсё больш напаўняцца канкрэтнымі справамі, і дамоўленасці здабудуць рэальнае ўвасабленне. Плануецца развіваць партнёр-скія адносіны ва ўсіх сферах дзейнасці, якія з’яўляюцца важнымі для Нясвіжа і Радвілішак, — у прамысловасці, прадпрымаль-ніцтве, малым і сярэднім бізнесе, гандлі, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, ахове здароўя, экалогіі, турызме і іншых сферах.
Прыемна зазначыць, што выступленне нясвіжскіх артыстаў падчас гала-канцэрта выклікала вялікую цікавасць гледачоў і, па водгуках літоўцаў, стала ўзорным ва ўсёй музычнай праграме свята.

Шквал апладысментаў атрымаў за свой талент народны ансамбль песні «Млечны шлях» у складзе (злева направа) Ігара Гарбачова, Таццяны Казловай, Алены Дзідзянёвай і Сяргея Хвалько

Начальнік філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вячаслаў Мінкевіч знаёміцца
з краязнаўчай літаратурай у гарадской бібліятэцы Радвілішак
Асобна трэба адзначыць перамогу нашых спартсменаў у цяжкіх двухдзённых спаборніцтвах. Юнакі з футбольнай каманды разам са сваім трэнерам Дзянісам Лазюком прывезлі дадому кубак за першае месца. Выхаванцы трэнера па баскетболе Сяргея Гапановіча сталі другімі.
У ліку гарадоў і раёнаў-партнёраў на свяце прысутнічалі сябры з Францыі, Латвіі, Грузіі, Украіны і Польшчы.
Вынікам сустрэчы стала падпі-санне пагаднення аб супрацоў-ніцтве паміж Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам і самакіраваннем Радвілішскага раёна. У дакуменце прадугледжаны двухбаковыя візіты спартсменаў для вучэбна-спартыўных мерапрыемстваў і культурнага адпачынку, агавораны фінансавыя выдаткі па абмене дэлегацыямі. Народнаму ансамблю «Млечны шлях» паступіла прапанова выступіць з канцэртнай праграмай у рамках Малых алімпійскіх гульняў Еўрасаюза, якія будуць праходзіць у горадзе Радвілішкі ў 2018 годзе.

Трыумфатары футбольных спаборніцтваў, уладальнікі кубка за першае месца, удзельнікі зборнай каманды
раёна — злева направа — Вадзім Аксёнік,
Багдан Борыс, Данііл Вайцяхоўскі, Канстанцін Акулік

Удзельнікі Нясвіжскай дэлегацыі знаёмяцца з музеем рарытэтнай аўтамабільнай тэхнікі ў мястэчку Шадува паблізу Радвілішак

Віцэ-мэр Радвілішак Казімерас Аўгуліс віншуе нясвіжскіх баскетбалістаў
з другім месцам у спаборніцтвах
Дзмітрый
ЯШЧАНКА.