У аўторак, 18 ліпеня,
працаўнікі ААТ «Лань-Нясвіж» афіцыйна пачалі жніво
ў Нясвіжскім раёне.
Усе камбайны гаспадаркі ў гэты дзень выйшлі на поле азімага ячменю недалёка
ад вёскі Чанавічы, куды
прыехалі прадстаўнікі
мясцовай улады, духавенства і самадзейныя артысты,
каб пажадаць хлебаробам
поспехаў і блаславіць
іх на працу.

Гаспадара зажынак, дырэктара ААТ «Лань-Нясвіж» Анатоля Уласевіча і пачэсных гасцей — першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Анатоля Драгаўца
і кіруючага справамі Ланскага сельвыканкама Людмілу Буглай — вітаюць святочнымі караваямі

Самыя сталыя работніцы гаспадаркі Леаніда Жук,
Марыя Ігнатчык і Аляксандра Сарока
зажынаюць першы сноп ураджаю 2017 года
Па прыгожым старажытным абрадзе самыя сталыя работніцы гаспадаркі Аляксандра Сарока, Марыя Ігнатчык і Леаніда Жук сярпом зрэзалі каласы. Сабраўшы снапкі, яны ўручылі іх першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Анатолю Драгаўцу і кіраў-ніку сельгасарганізацыі Анатолю Уласевічу.
Анатоль Драгавец павітаў прысутных спецыялістаў гаспадаркі, земляробаў, якія ў гэтым годзе вырошчвалі ўраджай.
Ён зазначыў, што галоўная задача — убраць вырашчанае з мінімальнымі стратамі, не спяшаючыся, акуратна, каб кожны каласок, кожнае зярнятка тра-піла ў бункер.
Наступным выступіў Анатоль Уласевіч. У яго словах прагучала ўпэўненасць, што спецыялісты гаспадаркі створаць спрыяльныя ўмовы для бесперабойнай працы хлебаробаў у гарачы сезон і забяспечаць іх усім неабходным.
Настаяцель храма Пакрова Най-свяцейшай Багаро-дзіцы аг. Лань айцец Васілій прачытаў малітву на пачатак новай справы, акрапіў святой вадой усіх прысутных і камбайны, на якіх гэтым летам трэба будзе ўбраць збожжавыя на плошчы ў 3067 га.
Галоўным атрыбутам свята сталі караваі ўраджаю 2016 года. Іх уручылі гасцям і далі пачаставацца ўсім прысутным.
Свята праходзіла пад звонкія песні ў выкананні народнага ансамбля песні «Ланская бяседа» мясцовага СДК.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел старшыня Нясвіж-скага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Кендыш, упраўляючы Нясвіжскага аддзялення Белаграпрамбанка Аляксандр Абрамовіч і іншыя.

Настаяцель храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы аграгарадка Лань
айцец Васілій асвячае ўборачныя экіпажы і іх тэхніку
Дзмітрый ЯШЧАНКА.