Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Убіраюць азімы рапс. І шматгадовыя травы на насенне

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.07.2017

трава

24 ліпеня ў ЗАТ “1 Мая” пачалі  ўборку азімага рапсу на насенне. Ён займаў у гаспадарцы 90 гектараў. За дзень абмалочана 29 га (32 %).  Валавы збор склаў 87,4 тоны. Ураджайнасць  выйшла нядрэнная — па 30,1 ц/га. На ўборцы заняты тры камбайны. Працуюць механізатары Сяргей Сінкевіч, Аляксандр Кіпроўскі і Міхаіл Скіцюк. У першы дзень яны вызвалілі адно рапсавае  поле — каля качановіцкага возера.  Перайшлі на другое.



У цэлым па раёне азімы рапс на насенне займаў сёлета 1494 гектары.

У ЗАТ “1 Мая” таксама арганізавалі ўборку насеннікаў шматгадовых траў. Згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, з 82 гектараў абмалочана 33. Поўнасцю ўбралі адведзены на насенныя мэты 30 гектараў траў у ААТ “17 Верасня”. Тут на камбайнах працавалі  Сяргей Каленік і Мікалай Сідарцоў.

У ААТ “Новае жыццё” камбайнеры Адам Банеўскі і Мікалай Каўшэль абмалацілі 7 гектараў аўсяніцы трысняговай. Засталося тры гектары канюшыны  на насенне — яна паспее тыдні праз два.

У бягучым годзе насеннікі злакавых і бабовых шматгадовых траў займалі ў гаспадарках раёна 155 гектараў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!