Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Будзьце мудрымі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 14.07.2017

журналисты

Псіхолагі спыталі ў 7-гадовага дзіцяці: ” Што такое шчасце?”

На што атрымалі наступны адказ: “Шчасце, гэта калі тата прыходзіць з работы і цалуе маму.”

* * *

Калі Бог хоча зрабіць цябе шчаслівым, ён вядзе  самай цяжкай дарогай. Лёгкіх шляхоў да шчасця не бывае.



* * *

 

Калі ў моцную сям’ю прыходзіць бяда, там не гавораць:  “Гэта з-за цябе”.

Там гавораць: “Я з табой”. І гэта галоўныя словы ў сям’і.

* * *

 

Ні адзін чалавек не прыходзіць у жыццё другога выпадкова. Калі ён з’явіўся ў тваім жыцці, значыць, гэта было патрэбна.

* * *

 

Рэўнасць — гэта падазрэнне, што жонка здольная на тое самае, што і ты.

* * *

 

Памыляецца кожны, прызнае памылкі мудры. Просіць прабачэння моцны, аднаўляе адносіны той, хто любіць.

* * *

 

Пакладзі свой дыван нецярпення ў сундук чакання (усходняя мудрасць).

* * *

 

Аднойчы вечарам сын за-прасіў маму ў рэстаран. Яна была старэнькая і слабая, таму, пакуль ела, ежа падала ёй на сукенку. Некаторыя наведвальнікі рэстарана незадаволена глядзелі на іх, а сын быў спакойным і даглядаў маці.

Закончыўшы вячэру, мужчына праводзіў маці да прыбіральні, змахнуў з яе крошкі, прычасаў валасы і паправіў акуляры. Усе моўчкі назіралі за імі. Сын за-плаціў па рахунку і пайшоў з мамай да выхаду. Тут адзін пажылы мужчына яго аклікнуў: ”Вам не здаецца, што Вы нешта пакінулі?”

“Не, паважаны, нічога”, — адказаў сын. А наведвальнік запярэчыў: ”Ды не! Вы пакінулі ўрок кожнаму сыну і надзею кожнай маці”.

Агляд інтэрнэт-прэсы

зрабіла Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!